Юры Яаксан
Юры Яаксан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фрыдрых Акель | ||||||
Пераемнік | Яан Тээмант | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 студзеня 1870[1] |
||||||
Смерць |
20 красавіка 1942[1] (72 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юры Яаксан (эст.: Juri Jaakson; 16 студзеня 1870, воласць Ууэ-Выйду — 20 красавіка 1942, Сосьва, Свярдлоўская вобласць) — эстонскі дзяржаўны дзеяч.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў прыватную гімназію Трэфнера, юрыдычны факультэт Юр’еўскага (Тартускага) універсітэта (1896).
Адвакат
[правіць | правіць зыходнік]У 1897—1901 гадах — памочнік прысяжнага паверанага ў Вільяндзі, у 1901—1902 — у Рызе. У 1902—1914 — прысяжны павераны ў Рызе. У 1898—1901 гадах — старшыня сялянскага таварыства ў Вільяндзі. Быў старшынёй эстонскага грамадства «Іманта» ў Рызе, узначальваў эстонскае грамадства адукацыі і дапамогі ў Рызе. У 1904—1920 — член і старшыня апякунскага савета эстонскай гімназіі імператара Аляксандра (заснаванай па ініцыятыве эстонскай грамадскасці). У 1915—1919 — член рады Tallinna Linnapank (Талінскага гарадскога банка). У 1915—1919 — старшыня цэнтральнага таварыства сялян Паўночнай Эстоніі, старшыня савета Талінскага эканамічнага звязу.
Дзяржаўны дзеяч
[правіць | правіць зыходнік]У 1917 годзе, пасля Лютаўскай рэвалюцыі, быў прызначаны памочнікам камісара Эстляндскай губерні. У 1917—1918 — член і памагаты старшыні Эстонскага земскага савета. У 1918 — генеральны ўпаўнаважаны Часовага ўрада Эстоніі па адносінах з германскімі акупацыйнымі ўладамі. У 1918—1920 — міністр юстыцыі. З 16 снежня 1924 да 15 снежня 1925 — дзяржаўны старэйшына (кіраўнік дзяржавы). У 1926—1940 — прэзідэнт Банка Эстоніі. У 1929—1936 прадстаўляў Эстонію ў фінансавым камітэце Лігі Нацый у Жэневе. У 1935—1938 — член Нацыянальнага эканамічнага савета.
Член Устаноўчага сходу і Рыйгікогу (парламента) першага — чацвёртага і шостага скліканняў. Узнагароджаны Крыжам Волі трэцяга разраду першай ступені — за грамадзянскія заслугі.
Гібель
[правіць | правіць зыходнік]Арыштаваны органамі НКУС і расстраляны ў лагеры.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Эстонский биографический словарь. — Таллин, 2002.
Зноскі
- ↑ а б Jüri Jaakson // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія Архівавана 28 верасня 2007.
- Біяграфія Архівавана 27 верасня 2007.
- Дзяржаўныя старэйшыны Эстоніі
- Нарадзіліся 16 студзеня
- Нарадзіліся ў 1870 годзе
- Нарадзіліся ў Ліфляндскай губерні
- Памерлі 20 красавіка
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Свярдлоўскай вобласці
- Выпускнікі Імператарскага Дэрпцкага ўніверсітэта
- Выпускнікі гімназіі Хуга Трэфнера
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
- Асобы
- Памерлі ў Сосьве, Сяроўскі раён
- Расстраляныя ў СССР
- Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
- Адвакаты Расійскай імперыі
- Памерлі ў месцах пазбаўлення волі