Юрый Юр’евіч Осцік
Выгляд
Юрый Осцік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада створана | ||||||
Пераемнік | Павел Пац | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1530 | ||||||
Смерць | 1579 | ||||||
Род | Осцікі | ||||||
Бацька | Юрый Рыгоравіч Осцік[1] | ||||||
Маці | Марына Мсціслаўская | ||||||
Жонка | няма | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм[2][3] |
Юрый Осцік (каля 1530 — 1579) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Першы ваявода мсціслаўскі (1566—1578), ваявода смаленскі (1578—1579); староста браслаўскі (з 1558), дзяржаўца ўпіцкі (1-я палова 1560-х).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З роду Осцікаў герба «Трубы», сын Юрыя і яго другой жонкі Марыны з Мсціслаўскіх. Меў братоў Мікалая, Яна і Рыгора.
Кальвініст. Удзельнік Інфлянцкай вайны 1558—1582 гадоў. Пасля смерці Жыгімонта Аўгуста (1572) выступаў за абранне на сталец Рэчы Паспалітай царэвіча Фёдара Іванавіча, падпісаў элекцыю Генрыка Валезага. Пасля ўцёкаў Генрыка ў 1574 годзе выступаў супраць абрання на каралеўскі сталец маскоўнага цара Івана Васілевіча.
Не быў жанаты і не пакінуў нашчадкаў.
Зноскі
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 271.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 191. — ISBN 978-83-65880-76-5
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. IV, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 215. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Осцікі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 380. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.