Перайсці да зместу

Юрый Іванавіч Малееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юрый Малееў)
Футбол
Юрый Малееў
Поўнае імя Юрый Іванавіч Малееў
Нарадзіўся 20 сакавіка 1968(1968-03-20) (56 гадоў)
Грамадзянства  СССР
 Беларусь
Рост 172 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра каманду
Каманда Беларусь Беларусь (жаночая)
Беларусь ЖФК Дынама-БДУФК
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1985 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дняпро (Магілёў) 9 (1)
1986—1987 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дынама (Мінск) 0 (0)
1988 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дынама (Брэст) 26 (3)
1989—1991 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Дняпро (Магілёў) 88 (13)
1991—1995 Польшча Завіша (Быдгашч) 78 (12)
1995—1996 Беларусь Атака-Аўра (Мінск) 13 (0)
1996   Беларусь Атака-Аўра-Д (Мінск) 1 (2)
1996—1998 Беларусь МПКЦ (Мазыр) 49 (7)
1998   Беларусь Мазыр 1 (0)
1999—2000 Беларусь Тарпеда-МАЗ (Мінск) 47 (2)
2001—2003 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 74 (13)
Нацыянальная зборная[* 2]
1995—1996 Беларусь Беларусь 9 (0)
Трэнерская кар’ера
2003—2004 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) трэнер
2004—2006 Беларусь Тарпеда (Жодзіна)
2006—2007 Беларусь Лакаматыў (Мінск)
2008 Беларусь Савіт (Магілёў) трэнер
2009—2010 Беларусь Беларусь (да 17)
2010—2014 Беларусь Славія-Мазыр
2014—2015 Беларусь Мінск трэнер
2016—2018 Беларусь ЖФК Мінск
2019— Беларусь Беларусь (жан.)
2020— Беларусь ЖФК Дынама-БДУФК (Мінск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Юрый Малееў (нар. 20 сакавіка 1968, Быхаў) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам жаночай зборнай Беларусі і жаночага клуба «Дынама-БДУФК».

У савецкі час гуляў за магілёўскі «Дняпро», пасля выступаў у Польшчы. У 1995 годзе вярнуўся ў Беларусь, выступаў за розныя клубы. У 1996 годзе ў складзе мазырскага МПКЦ стаў чэмпіёнам Беларусі. З 2001 года гуляў за жодзінскае «Тарпеда», у складзе якога завяршыў кар’еру ў 2003 годзе.

У 1995—1996 гадах гуляў за нацыянальную зборную Беларусі.

У 2003 годзе пачаў трэнерскую кар’еру ў жодзінскім «Тарпеда». Спачатку быў гуляючым трэнерам, а з 2004 годзе па сярэдзіну 2006 года — галоўным трэнерам жодзінцаў. У другой палове 2006 года ўзначальваў мінскі «Лакаматыў», пазней — юнацкую зборную Беларусі (1993 года нараджэння).

У сакавіку 2010 года прызначаны галоўным трэнерам мазырскай «Славіі». Прывёў мазырскі клуб да перамогі ў Першай лізе 2011 і вяртання ў Вышэйшую лігу. У Вышэйшай лізе «Славія» пад кіраўніцтвам Малеева не здолела замацавацца: у сезоне 2012 перадапошняе месца, а ў 2013 апошняе і зноў вылет у Першую лігу.

У студзені 2014 года, пасля вылету «Славіі», перайшоў у «Мінск» на пасаду старшага трэнера[2]. Застаўся ў трэнерскім штабе і пасля звальнення ўлетку 2014 года Андрэя Скорабагацькі і прызначэння галоўным трэнерам Андрэя Пышніка.

У студзені 2016 года, пасля таго як каманду ўзначаліў Георгій Кандрацьеў, Малееў перайшоў на пасаду галоўнага трэнера жаночай каманды[3]. Разам з жаночай камандай тройчы стаў чэмпіёнам Беларусі і выйграў Кубак Беларусі, двойчы перамог у Суперкубку Беларусі. У студзені 2019 года пакінуў пасаду[4].

У чэрвені 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам жаночай зборнай Беларусі[5]. У пачатку 2020 года таксама ўзначаліў новаўтвораны клуб «Дынама-БДУФК», які ў першым жа сезоне перывёў да перамогі ў жаночым чэмпіянаце Беларусі.

Мае трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO.

Зноскі