Юрый Васілевіч Шпіт
Юрый Васілевіч Шпіт | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 лістапада 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 снежня 2008 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | дацэнт |
Навуковае званне | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Юрый Васілевіч Шпіт (нар. 9 лістапада 1930, г. Запарожжа, Украіна — 4 снежня 2008, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1969). Дацэнт (1963)[1]. Акадэмік Расійскай Акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1954 годзе скончыў архітэктурны факультэт Кіеўскага інжынерна-будаўнічага інстытута. Працаваў у Белдзяржпраекце[1], у 1964—1975 гадах намеснік старшыні Дзяржбуда Беларусі, з 1976 года дырэктар БелНДІПгорадабудаўніцтва, адначасова з 1967 года выкладаў у БПІ (з 1968 дацэнт). 3 1990 прэзідэнт Асацыяцыі праектных арганізацый Беларусі (Беласпраект)[2].
У 1990—2002 гг. — кіраўнік персанальнай творчай майстэрні[3].
Памёр у 4 снежня 2008 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. З 1970 па 1973 г. — старшыня праўлення СА БССР. Член КПСС з 1963 года[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш значныя работы: комплекс буйнапанельных жылых дамоў па вуліцы Талбухіна (1965), жылыя дамы па прасп. Леніна[1], вуліцах Я. Коласа, Чырвонаармейскай, Карла Маркса (1960—1970-я гг.), будынкі кінатэатра «Партызан» (1967; усе ў Мінску), кінатэатр «Мінск», планіроўка і забудова вул. Маладзёжнай у Наваполацку (1971—1980)[1], абкама КПБ у Магілёве (1971), гаркама КПБ у Бабруйску (1976, абодва ў сааўт.), жылыя дамы ў Гомелі, Магілёве і інш. гарадах (1960—1970-я г.), будынкі гасцініцы «Юнацтва» на Заслаўскім вадасховішчы (1974) пад Мінскам, санаторыя «Беларусь» у Місхоры Крымскай вобласці (1974)[2], храм святога апостала Андрэя Першазваннага на праспекце Ракасоўскага[3].
Адзін з кіраўнікоў і аўтараў серый тыпавых праектаў жылых дамоў з палепшанымі кватэрамі і жылых дамоў з блок-пакояў (1960-70)[1], інтэрнатаў, школ і інш. будынкаў, шэрага праектаў планіроўкі і забудовы асобных раёнаў у Мінску, абласных цэнтрах Беларусі, Наваполацку, Светлагорску і інш. (1950—1980-я г.) Кіраўнік распрацоўкі Генеральнай схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Беларусі (1986—1989). Аўтар помніка вызваліцелям у Віцебску і манумента партызанам Вілейшчыны на воз. Нарач у Мядзельскім раёне (1968). У 1970—1973 гадах старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Больш за 30 навуковых прац, у т.л. «Грамадзянскае будаўніцтва і архітэктура ў Беларускай ССР» (1968), «Архітэктура Савецкай Беларусі» (1972), «Гарады і сістэмы рассялення Беларускай ССР» (1979), «Удасканаленне тэрытарыяльнай арганізацыі прамысловасці ў эканамічным раёне (рэспубліцы)» (1980), «Рэкамендацыі па тэрытарыяльнай арганізацыі Беларускай ССР» (1987) — усе ў аўтарскім калектыве[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1971), Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980), граматамі Саюза архітэктараў СССР[4]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1984 за ўдзел у планіроўцы і забудове г. Наваполацка[2].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Архитектура Советской Белоруссии. М., 1973 (у сааўт.);
- Современные тенденции формирования территорнальных систем расселения. Мн., 1981.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Шпит Юрий Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б в г Папова Ія Міхайлаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ а б Шпіт Юрый Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- ↑ Юрий Шпит — зодчий, ученый, педагог
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шпіт Юрый Васілевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Шпіт Юрый Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Шпит Юрий Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 9 лістапада
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Запарожжы
- Памерлі 4 снежня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Выкладчыкі БНТУ
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Магілёва
- Архітэктары Бабруйска
- Архітэктары Наваполацка
- Старшыні Беларускага саюза архітэктараў