Югорскі Шар
Юго́рскі Шар (руск.: Югорский Шар) — праліў паміж берагамі вострава Вайгач і мацерыка Еўразія, злучае паўднёвыя часткі Баранцава і Карскага мораў.
Даўжыня праліва каля 40 км, шырыня ад 2,5 да 12 км. Найбольшая глыбіня 36 м. Вялікую частку года пакрыты лёдам. Берагі праліва абрывістыя, уцёсістыя і скалістыя. Дрэўнай расліннасці на берагах няма, ёсць бедная трава, сланка, мох і ягель.
Гісторыя даследаванняў
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню прайшлі Югорскі Шар у 1580 годзе галандцы Іэт і Джакмон, назваўшы гэты праліў Насау. Пазней з’явіўся рускі варыянт — Вайгачскі праліў. У цяперашні час праліў называецца Югорскі Шар. З XVII стагоддзя рускімі падарожнікамі праліў выкарыстоўваўся на шляху ў Мангазею. Больш дакладнае абследаванне Югорскага Шара праізведзена ў 1893 і 1898 гадах экспедыцыямі Дабратворскага і Вількіцкага.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 204. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Югорский Шар (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Праліў}}. |