Юбілейны медаль «90 год на варце граніцы»
Выгляд
Юбілейны медаль «90 год на варце граніцы» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Беларусь | ||
Тып | Медаль | ||
Каму ўручаецца | не ўручаецца | ||
Дата заснавання | 27 мая 2008 | ||
Статус | юбілейны медаль | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юбіле́йны меда́ль «90 год на ва́рце грані́цы» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.
Медаль заснаваны Указам Прэзідэнта № 284 ад 27 мая 2008 года[1] да 90-й гадавіны пагранічных войскаў СССР.
Прадстаўленне да ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Права на ўзнагароджанне мелі:
- Асобы, якія былі ўзнагароджаны медалём «80 год Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь»;
- Ветэраны органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, якія актыўна прымаюць удзел у военна-патрыятычным гадаванні моладзі;
- Курсанты, якія навучаюцца ў 2008 годзе на 4 і 5 курсах ваенных навучальных устаноў для наступнага праходжання ваеннай службы ў органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь і дасягнулі станоўчых вынікаў у службовай дзейнасці;
- Асобы грамадзянскага персаналу органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, якія зрабілі значны ўклад у забеспячэнне пагранічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і адпрацавалі ў органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь не менш за 10 гадоў.