Эсхар
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Эсхар[1] (укр.: Есхар) — пасёлак гарадскога тыпу ў Чугуіўскім раёне Харкаўскай вобласці Украіны на рацэ Северскі Данец за 5 км ад Чугуіва.
Назва Эсхар паходзіць ад абрэвіятуры ЭСХАР — «Электрычная Станцыя Харкаўскага Адміністрацыйнага Раёна». Тут была пабудавана ў 1930 г. першая ў вобласці вялікая ГРЭС, якая працуе на вуглі. Да пабудовы ГРЭС на месцы паселішча былі хутары Карпаўскі, Паўліў і Рыздвяны.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»