Эскільстуна
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Эскільстуна (шведск.: Eskilstuna) — горад у Швецыі, прыкладна за 115 км на захад ад Стакгольма, на рацэ Эскільстунаон, у некалькіх кіламетрах ад азёраў Меларэн і Ельмарэн. Цэнтр аднайменнай камуны ў лэне Сёдэрманланд. Насельніцтва 64 679 чал. (2010).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Спачатку на месцы сучаснага горада існавалі два гандлёвыя мястэчкі: Форс і Туна. Апошняя ўпершыню згадваецца ў летапісы пад 1104 годам, калі тут ужо існаваў культ Святога Эскіля, які паводле адной з легенд, быў забітым паганцамі англійскім манахам. У 1120 годзе Туна была ўжо цэнтрам біскупства, а прыкладна ў 1266 годзе была перайменавана ў «Эскілеву Туну» (шведск.: Eskilstuna)[1]. Пад канец XVI стагоддзя Эськільстуна становіцца рэзідэнцыяй герцага Карла, які пабудаваў тут замак Эскільстунахус (згарэў у XVII стагоддзі). У 1659 годзе кароль Карл X Густаў заснаваў на заходнім беразе Эськільстунаон горад, названы ў яго гонар — Карл Густаўсстад, дзе адразу ўзніклі мануфактуры па вытворчасці зброі (у 1833 годзе гэты горад увайшоў у склад Эскільстуны). З канца XVIII стагоддзя Эскільстуна становіцца важным прамысловым цэнтрам (асабліва металургіі) і застаецца ім да 1970-х гадоў, калі шэраг прадпрыемстваў (Carl Gustafs stads gevärsfaktori, Eskilstuna Jernmanufaktur, Nickelfabriks AB Gottfrid Carlsson, Gense, August Stenman і іншыя) сталі зачыняць свае фабрыкі ў Эськільстуне. У 1990-я гады была пракладзена чыгунка Svealandsbanan, што станоўча паспрыяла развіццю горада. Найбольш значнай падзеяй у найсучаснай гісторыі Эскільстуны пакуль з'яўляецца пажар 2009 года ў гатэлі Quality Hotel Statt.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Стары горад
- Кляштарная царква (1929)
- Музей горада (шведск.: Eskilstuna stadsmuseum)
- Музей індустрыйнай гісторыі Мунктэльмузэет (шведск.: Munktellmuseet)
- Кавальні Радэмахера (музей; шведск.: Rademachersmedjorna)
- Заапарк Parken Zoo
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Барбру Колберг (1917—2014) — шведская актрыса.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Каля 10 000 жыхароў Эскільстуны маюць фінскія карані (большасць з іх — гэта дзеці або ўнукі фінскіх рабочых эмігрантаў). Фінская мова і меянкіелі маюць афіцыйны статус у Эскільстуне і некаторых суседніх камунах.
- Лутан, Вялікабрытанія
- Ювяскюля, Фінляндыя
- Ставангер, Нарвегія
- Львоў, Украіна
- Эрланген, Германія
- Эсб’ерг, Данія
- Гатчына, Расія
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Det medeltida Sörmland, Johan Anund och Linda Qviström
- ↑ Folkräkningen, den 1 november 1960, II: Folkmängd inom tätorter efter kön, ålder och civilstånd — SCB, 1961.
- ↑ Folk- och bostadsräkningen, den 1 november 1965, II, folkmängd inom tätorter efter kön, ålder och civilstånd — SCB, 1967.
- ↑ Folk- och bostadsräkningen 1970, Del 2. Befolkning i tätorter, Population and Housing Census 1970, Part 2. Population in localities — Stockholm: SCB, 1972. — ISBN 978-91-38-00044-1
- ↑ Folkmängd och landareal i tätorter, per tätort. Vart femte år 1960-2018. — Statistics Sweden.
- ↑ Tätorter 2015; befolkning 2010–2018, landareal, andel som överlappas av fritidshusområden — Statistics Sweden, 2017. Праверана 11 верасня 2017.
- ↑ а б Tätorter 2015; befolkning 2010–2018, landareal, andel som överlappas av fritidshusområden — Statistics Sweden, 2017.
- ↑ Statistiska tätorter 2018 – befolkning, landareal, befolkningstäthet — Statistics Sweden, 2019.
- ↑ Statistiska tätorter 2018 – befolkning, landareal, befolkningstäthet — Statistics Sweden, 2020.
- ↑ Statistiska tätorter 2020, befolkning, landareal, befolkningstäthet per tätort — Statistics Sweden, 2021.
- ↑ Statistiska tätorter 2018 – befolkning, landareal, befolkningstäthet — Statistics Sweden, 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эскільстуна