Перайсці да зместу

Эрык XIV (кароль Швецыі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Эрык XIV)
Эрык XIV
Эрык XIV пэнзля Даменікуса Вэрвілта
Эрык XIV пэнзля Даменікуса Вэрвілта
Сцяг кароль Швецыі, Готаў і Вендаў
29 верасня 1560 — 29 верасня 1568 года
Каранацыя 29 ліпеня 1560 года
Папярэднік Густаў I Ваза
Пераемнік Юхан III

Нараджэнне 13 снежня 1533(1533-12-13)[1][2][…]
Смерць 26 лютага 1577(1577-02-26)[1][2][…] (43 гады)
Месца пахавання
Род Ваза
Бацька Густаў I Ваза[1]
Маці Кацярына Саксэн-Лаўэнбургская[1]
Жонка Катарына Монсдотэр[1][3]
Дзеці Virginia Eriksdotter[d], Constantia Eriksdotter[d], Сігрыд Шведская (1566—1633), Henri Vasa[d][4] і Prince Gustav of Sweden[d][4]
Веравызнанне лютэранства
Дзейнасць урад[5] і палітыка[5]
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрык XIV (шведск.: Erik XIV, 13 снежня 1533 г. — 26 лютага 1577 г.) — кароль Швецыі з 1560 года, скінуты ў 1568 годзе. Эрык XIV быў старэйшым сынам Густава I (1496—1560) і Кацярыны Саксен-Лауэнбург (1513-35). Ён таксама быў кіраўніком Эстоніі, пасля яе заваёвы Швецыяй ў 1561 годзе.

Эрык лічыўся разумным і артыстычным кіраўніком, а таксама палітычна амбіцыйным, аднак на пачатку свайго кіравання ён паказаў прыкметы псіхічнай нестабільнасці, што ў канчатковым выніку прывяло да вар’яцтва. Некаторыя навукоўцы сцвярджаюць, што яго хвароба пачалася падчас яго ранняга кіравання, у той час як іншыя лічаць, што ён захварэў пасля забойстваў Стуре.

Эрык быў скінуты, заключаны ў турму і, хутчэй за ўсё, забіты. Экспертыза яго астанкаў ў 1958 годзе пацвердзіла, што ён, верагодна, памёр ад атручвання мыш’яком.

Выява караля Эрыка на сцяне Стакгольмскага каралеўскага палаца.

Эрык XIV нарадзіўся ў замку Трэ-Крунур 13 снежня 1533 года. Калі яму не было яшчэ двух гадоў, ён страціў маці. У 1536 годзе, яго бацька, Густаў Ваза ажаніўся з шведскай дваранкай Маргарэт Лейёнхувуд (1516-51). Першым настаўнікам Эрыка быў нямецкі настаўнік Георг Норман, чые паслугі неўзабаве спатрэбіліся і ў іншых месцах шведскага дзяржавы. Норман быў заменены французскім кальвіністам Дыянісіям Берраеюсам (1500-67). Дыянісій вучыў як Эрык, дык і яго брата Юхана. Эрык быў вельмі паспяховым на замежных мовах і матэматыцы. Ён таксама быў дасведчаным гісторыкам, пісьменнікам і захапляўся астралогіяй.

Калі Эрык пачаў з’яўляцца на публіцы, ён быў абвешчаны ў якасці «абранага караля» (шведск.: utvald konung), а пасля пасяджэння парламента ў Стакгольме ў 1560 годзе, ён атрымаў тытул «спадчыннага караля» (шведск.: arvkonung). У 1557 годзе Эрык быў прызначаны гаспадаром Кальмара, Крунуберга і Эланда. Ён пасяліўся ў горадзе Кальмар. Супраць волі бацькі, Эрык ўступіў у шлюбныя перамовы з будучай каралевай Англіі Лізаветай I, якія працягваліся некалькіх гадоў. Напружанасць у адносінах паміж Эрыкам і яго бацькам расла. Эрык таксама вёў няўдалыя прапановы аб шлюбе, сярод іншага, з Марыяй Сцюарт (1542-87), Рэнатай Латарынгскай (1544—1602), Ганнай Саксонскай (1544-77) і Крысцінай Гесэн (1543—1604).

Эрык быў каранаваны як Эрык XIV, хоць у Швецыі не было 14 каролёў з імем Эрык. Ён і яго брат Карл IX (1604-11) прынялі лік валадарання ў адпаведнасці з часткова выдуманай гісторыяй Швецыі Юхана Магнуса. Тым не менш, было па меншай меры шэсць шведскіх каралёў з імем Эрык, а таксама прэтэндэнты, пра якіх вядома вельмі мала. Ва ўнутранай палітыцы, амбіцыі Эрыка былі накіраваныя рашуча супраць шведскага дваранства, у тым ліку да яго зводнага брата Юхана III (1537-92). Юхан быў герцагам Фінляндыі і ажаніўся з польскай прынцэсай, гэты шлюб прывёў да сяброўскіх адносін з Польшчай. Юхан праводзіў экспансіянісцкую палітыку ў Лівоніі, якая прывяла да разладу паміж братамі. У 1563 годзе Юхан быў схоплены і асуджаны за дзяржаўную здраду па загадзе Эрыка.

Труна Эрыка ў Вестэроскім саборы.

У адрозненне ад свайго бацькі, які быў задаволены кіраваннем незалежнай дзяржавы, Эрык спрабаваў пашырыць свой уплыў у рэгіёне Балтыйскага мора і ў Эстоніі, каб зрабіць Швецыю вялікай дзяржавай. Гэтая экспансія прывяла да сутыкнення з стрыечным братам Фрэдэрыкам II Датскім (1534-88). Большасць праўлення Эрыка XIV прыпала на гады Лівонскай вайны і скандынаўскай Сямігадовай вайны супраць Даніі (1563-70), падчас якога ён паспяхова адбіў большасць дацкіх спробаў заваёвы, але не змог захаваць сваі набыцці.

З 1563 года пачало выяўляцца вар’яцтва Эрыка; яго праўленне стала яшчэ больш дэспатычным і адзначаным гвалтам. У 1567 годзе па падазрэнні ў здрадзе, ён забіў некалькіх членаў сям’і Стурэ, сам Эрык уласна забіў Нільса Свантэсана Стурэ. Пасля забойстваў Стурэ, Юхан быў заключаны ў турму і канфлікт з дваранствам наблізіўся да сваёй кульмінацыі. Увосенню 1568 года, герцагі і дваране паўсталі, і Эрык быў зрынуты з пасады. Затым ён быў зняволены ў турму Юхана, які прыйшоў да ўлады. Самы надзейны саветнік Эрыка Ёран Персан (1530-68) быў абвінавачаны за дзеянні, накіраваныя супраць дваранства падчас кіравання Эрыка XIV, і неўзабаве быў пакараны смерцю.

Эрык XIV ў якасці зняволенага знаходзіўся ў розных замках Швецыі і Фінляндыі. Ён памёр у турме ў замку Эрбюхус: згодна з легендай, яго апошні прыём ежы быў атручаны чашай з гарохавым супам. У дакуменце, падпісаным яго братам Юханам III і дваранінам Бенгтам Бенгтсанам Гылтам (1514-74), даваў ахоўнікам Эрыка дазвол турэмнай ахове атруціць яго, калі хтосьці паспрабуе яго вызваліць. Яго цела было пазней эксгумаванае, і сучасная судова-медыцынская экспертыза знайшла доказы атручвання мыш’яком.

Зноскі

1. а б в г д е ё Erik XIV — 1917.

2. а б Erik XIV // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
4. а б Lundy D. R. The Peerage

5. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.