Перайсці да зместу

Эрг-Шэбі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрг Шэбі
Эрг Шэбі

Эрг Шэбі — эрг (тэрыторыя, пакрытая пясчанымі дзюнамі) на паўднёвым усходзе Марока, адзіны эрг у Сахары на тэрыторыі Марока.

Працягласць 22 км з поўначы на поўдзень і 5 км з захаду на ўсход. Паўднёвы край эрга размешчаны побач з вёскай Мерзуга, якая служыць лакальным турыстычным цэнтрам, і прыкладна ў 40 км на паўднёвы ўсход ад Эрфуда, блізка ад мяжы з Алжырам. Вышыня дзюн дасягае 150 метраў. Дзюны маюць аранжавы колер і папулярныя сярод турыстаў. Эрг размешчаны пасярод плоскай камяністай пустыні. Пясок знаходзіцца ў пастаянным руху.

Да 2000-х гадоў да эрга не вялі асфальтаваныя дарогі, і пад'езд быў істотна абцяжараны. Затым была пабудавана дарога з цвёрдым пакрыццём паміж пальмавым аазісам Эр-Рысані і Мерзугай (34 км), якая ідзе ўздоўж эрга. Ад дарогі на ўсход адыходзяць адгалінаванні без цвёрдага пакрыцця, якія вядуць да розных гасцініц і хостэлаў, размешчаных блізка ад эрга.