Эмануэль Адэбаёр
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Эмануэль Шай Адэбаёр | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
26 лютага 1984[1][2][…] (40 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Тога | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 191 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 84 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эмануэ́ль Адэбаё́р (фр.: Emmanuel Adebayor; нар. 26 лютага 1984, Ламэ, Тога) — тагалезскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Тога (2000—2019). Удзельнік чэмпіянату свету 2006 і неаднаразовы ўдзельнік кубкаў афрыканскіх нацый.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за англійскі «Арсенал» (2006—2009), за французскія клубы «Манака» (2003—2006) і «Мец» (2001—2003).
Нядрэнна дэбютаваў за «Мец» у сезоне 2001/02, але яшчэ мацней ён уразіў усіх у наступным сезоне, забіўшы 13 галоў. Такой гульнёй зацікавіў «Манака». З гэтым клубам дайшоў да фіналу Лігі чэмпіёнаў 2003/04, а таксама быў прызнаны лепшым тагалезскім іграком года.
За «Арсенал» дэбютаваў у матчы супраць «Бірмінгем Сіці», які кананіры выйгралі з лікам 2:0, а сам тагалезец забіў адзін з галоў. У сезоне 2006/07 Адэбаёр забіў 8 мячоў у складзе «Арсенала» і з сыходам Анры стаў галоўнай ударнай сілай свайго клуба. У маі 2007 года гулец падпісаў з «Арсеналам» доўгатэрміновы кантракт.
18 ліпеня 2009 года за 25 млн фунтаў перайшоў у «Манчэстэр Сіці», дзе адразу забіў 14 галоў у Прэм’ер-лізе. Аднак у сезоне 2010/11 Адэбаёр перастаў трапляць у асноўны склад і ў студзені 2011 года быў аддадзены ў арэнду мадрыдскаму «Рэалу» да канца сезона з правам выкупу за 15 млн фунтаў.
25 жніўня 2011 года на правах арэнды перабраўся ў «Тотэнхэм Хотспур». 21 жніўня 2012 года «Тотэнхэм» выкупіў правы на іграка, сума здзелкі склала 5 млн фунтаў[3]. 13 верасня 2015 года кантракт паміж «шпорамі» і нападнікам быў разарваны.
У студзені 2016 года Адэбаёр падпісаў кантракт з іншым лонданскім клубам — «Крыстал Пэлас»[4]. У чэрвені 2016 года пакінуў «Крыстал Пэлас» па заканчэнні кантракта[5].
Пасля зыходу з «Крыстал Пэлас» паўгода заставаўся без клуба. У студзені 2017 года стаў іграком турэцкага клуба «Істанбул Башакшэхір»[6], які пакінуў у чэрвені 2019 года. У жніўні 2019 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Кайсерыспорам»[7], аднак ужо ў снежні таго ж года пакінуў каманду.
У лютым 2020 года далучыўся да парагвайскай «Алімпіі»[8]. У чэрвені 2020 года кантракт з клубам быў разарваны[9].
У ліпені 2021 года далучыўся да тагалезскага клуба «Семасі». У сакавіку 2023 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[10].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]За нацыянальную зборную Тога пачаў гуляць у 2000 годзе. Стаў сапраўдным героем краіны, забіўшы 11 галоў у афрыканскай кваліфікацыі на чэмпіянат свету 2006 і стаўшы яе найлепшым бамбардзірам, дзякуючы чаму зборная Тога ўпершыню ў сваёй гісторыі патрапіла на мундыяль. Нягледзячы на невялікі канфлікт з кіраўніцтвам зборнай на Кубку афрыканскіх нацый 2006, Эмануэль стаў капітанам зборнай.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2011
Зноскі
- ↑ Emmanuel Adebayor // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ EMMANUEL SHEYI ADEBAYOR // Argentine Soccer Database
- ↑ Tottenham confirm signing of Emmanuel Adebayor from Manchester City in deal worth £9m. Telegraph
- ↑ Адебайор перешел в «Кристал Пэлас». by.tribuna.com
- ↑ Адебайор и Шамах покинули «Кристал Пэлас», Одемвинги ушел из «Сток Сити», Демичелис — из «Ман Сити». by.tribuna.com
- ↑ Эммануэль Адебайор подписал контракт с «Истанбул Башакшехир». football.by
- ↑ Адебайор перешел в «Кайсериспор». by.tribuna.com
- ↑ Адебайор перешел в парагвайскую «Олимпию». by.tribuna.com
- ↑ Адебайор покинул «Олимпию» из Парагвая из-за коронавируса в стране. by.tribuna.com
- ↑ Футбол. Эммануэль Адебайор завершил игровую карьеру (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (21 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2023. Праверана 21 сакавіка 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эмануэль Адэбаёр
- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Тога
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Тога
- Ігракі зборнай Тога па футболе
- Ігракі ФК Мец
- Ігракі ФК Манака
- Ігракі ФК Арсенал Лондан
- Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
- Ігракі ФК Рэал Мадрыд
- Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур
- Ігракі ФК Крыстал Пэлас
- Ігракі ФК Істанбул Башакшэхір
- Ігракі ФК Кайсерыспор
- Ігракі ФК Алімпія Асунсьён
- Ігракі ФК Семасі