Элеанора Марыя Аўстрыйская
Элеанора Марыя Аўстрыйская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Eleonore Maria von Österreich | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыя Луіза Ганзага | ||||||
Пераемнік | Марыя дэ Лагранж д’Арк’ен | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыя Луіза Ганзага | ||||||
Пераемнік | Марыя дэ Лагранж д’Арк’ен | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 мая 1653[1][2] |
||||||
Смерць |
17 снежня 1697[1][4] (44 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Габсбургі | ||||||
Бацька | Фердынанд III Габсбург[5] | ||||||
Маці | Элеанора Ганзага[5] | ||||||
Муж | Міхал Вішнявецкі[6][7] і Карл V[d][8][6][…] | ||||||
Дзеці | Леапольд I[d][8][9], Карл III Іосіф Латарынгскі[d][8][9], Іосіф Латарынгскі[d][9], Frans II Jozef van Lotharingen[d][9], Eleanor de Lorraine[d][10][9] і Charles Ferdinand de Lorraine[d][10][9] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Элеанора Марыя Жазэфа Габсбург (ням.: Eleonore Maria Josefa von Habsburg; 31 мая 1651, Рэгенсбург, цяпер Германія — 17 снежня 1697, Вена, цяпер Аўстрыя) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, пасля княгіня латарынская.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Была дачкой імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда III Габсбурга і Элеаноры Ганзагі. 27 лютага 1670 у Яснай Гуры пабралася шлюбам з каралём польскім і вялікім князем літоўскім Міхалам Вішнявецкім. У кастрычніку таго самага года была каранаваная ў Кафедральным касцёле Святога Яна ў Варшаве. У пары быў толькі адзін сын, які нарадзіўся мёртвым 29 лістапада 1670. Пасля смерці мужа ў 1673 вярнулася ў Аўстрыю.
Дзякуючы дапамозе брата Леапольда І Габсбурга ажанілася ў Вінер-Нойштаце 6 лютага 1678 са сваім былым палюбоўнікам князем Латарынгіі Карлам V. Карл V быў прызначаны намеснікам Ціроля і Пярэдняй Аўстрыі і пара пасялілася ў замку ў Інсбруку. Пасля смерці мужа ў 1690 прыклала ўсе намаганні для забеспячэння незалежнасці Латарынгіі і замацавання яе за сваімі нашчадкамі, што было зацверджана дагаворам у Рысвіку ў 1697. Тым не менш, пагадненне прадугледжвала вольны праход французскіх войскаў праз тэрыторыю княства. Праз некалькі месяцаў пасля гэтага Элеанора Марыя памерла. Яна была пахаваная ў крыпце Габсбургаў у Вене ў касцёле капуцынаў.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- Леапольд I Латарынгскі (1679—1729), князь Латарынгіі з 1690;
- Карл Іозеф Латарынгскі (1680—1715), архібіскуп трырскі з 1711;
- Элеанора Латарынгская (1682);
- Карл Фердынанд Латарынгскі (1683—1685);
- Іозеф Інакенцій Эмануэль Латарынгскі (1685—1705), імперскі генерал;
- Франц Іозеф Латарынгскі (1689—1715), абат Стабло і Мальмедзі.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Eleonora Maria Josefa Erzherzogin von Österreich // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Eleonore Maria von Oesterreich // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 6. — S. 161.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119488930 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 302. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ↑ а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 293. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 262–263, 289, 295. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ↑ а б в http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine5.html Праверана 22 студзеня 2016.
- ↑ а б в г д е Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 300. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Элеанора Марыя Аўстрыйская
- Нарадзіліся 21 мая
- Нарадзіліся ў 1653 годзе
- Нарадзіліся ў Рэгенсбургу
- Памерлі 17 снежня
- Памерлі ў 1697 годзе
- Памерлі ў Вене
- Пахаваныя ў Імператарскім склепе
- Габсбургі
- Дамы ордэна Зорнага крыжа
- Узнагароджаныя Залатой ружай
- Асобы
- Нарадзіліся 31 мая
- Нарадзіліся ў 1651 годзе
- Княгіні і каралевы польскія
- Вялікія княгіні літоўскія
- Эрцгерцагіні Аўстрыйскія