Шона Мілер-Уйба
Шона Мілер-Уйба | |
---|---|
Род дзейнасці | спрынтар |
Дата нараджэння | 15 красавіка 1994[1] (30 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Maicel Uibo[d] |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шона Мілер-Уйба (англ.: Shaunae Miller-Uibo, нар. 15 красавіка 1994 г., Насау) — багамская лёгкаатлетка, спецыялізуецца ў бегу на 200 і 400 метраў, алімпійская чэмпіёнка 2016 года на дыстанцыі 400 метраў, чэмпіёнка Гульняў Садружнасці.
Выступала на Алімпійскіх гульнях 2012 года, але не змагла скончыць дыстанцыю ў сваім папярэднім забегу. Заняла 4-е месца на дыстанцыі 200 метраў на чэмпіянаце свету 2013 у Маскве. Выйграла бронзавы медаль на чэмпіянаце свету ў памяшканні 2014 года ў Сопаце.
На Алімпіядзе ў Рыа ў 2016 годзе выйграла залаты медаль у забегу на 400 метраў, адзначыўшыся тым, што ўпала ці, паводле слоў каментатараў, «нырнула» на фінішы, тым самым апярэдзіўшы саперніцу. Золата Мілер стала шостым для Багамскіх Астравоў у гісторыі Алімпійскіх гульняў і адзіным на Гульнях 2016 года.
У 2017 годзе Шона стала бронзавым прызёрам чэмпіянату свету на дыстанцыі 200 метраў.
На перадалімпійскім чэмпіянаце свету, які адбыўся ў 2019 годзе ў Катары, Шона на дыстанцыі 400 метраў заваявала сярэбраны медаль з вынікам 48,37.
Зноскі
- ↑ Shaunae Miller // World Athletics database