Перайсці да зместу

Шарль Баландрэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шарль Баландрэ
фр.: Charles Balandret
польск.: Karol Balandret
лац.: Carolus Balandret
Дата нараджэння 17 снежня 1782(1782-12-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 ліпеня 1861(1861-07-07) (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці каталіцкі святар

Шарль Баландрэ (фр.: Charles Balandret, польск.: Karol Balandret, лац.: Carolus Balandret; 17 снежня 1782, Гранфантэн, Эльзас, Францыя7 ліпеня 1861, Ліён) – святар, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.

Уступіў у Таварыства Ісуса 25 ліпеня 1808 г. у Дынабургу, а ў наступным годзе быў высвечаны на ксяндза. У 1809-1811 гг. вывучаў філасофію і матэматыку ў Полацкім езуіцкім калегіуме[1].

У 1811-1815 гг. – прафесар граматыкі і французскай мовы ў езуіцкім канвікце ў Санкт-Пецярбургу. Пасля вяртання ў Полацк займаў пасады прафесара логікі, метафізікі і матэматыкі (1816-1817) і прафесара логікі, метафізікі і заалогіі (1817-1818) ў Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1818-1820 гг. – прапаведнік у Полацку і Віцебску[2]. 2 лютага 1820 г. склаў апошнія зарокі[3].

Пасля выгнанне езуітаў з Расійскай імперыі (1820) вярнуўся ў Францыю, дзе вёў місіянерскую дзейнасць і выкладаў тэалогію[3]. З 1828 г. займаў пасаду прафесара філасофіі, тэалогіі і кананічнага права ў Фрыбуры (Швецарыя)[1].

Зноскі

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / oprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.