Шалік
Выгляд
Шалік[1] — доўгі кавалак матэрыі, які абвіваюць вакол шыі для утылітарных, эстэтычных ці рэлігійных мэт. Шалік можа быць выраблены з самых разнастайных матэрый, ад воўны да бавоўны і карункаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя шаліка, налічвае больш за дзве тысячы гадоў. Упершыню шалік з’явіўся ў старажытным Кітаі. У 1974 годзе археолагі выявілі манументальнае пахаванне, якое адносіцца да часоў праўлення кітайскага імператара Цынь Шы Хуан Дзі. У грабніцы былі знойдзеныя 7500 фігурак воінаў з тэракоты. У кожнага на шыі быў шалік. Старажытныя кітайскія ваяры выкарыстоўвалі шалікі з практычнай мэтай: абвязвалі шыю кавалкам матэрыі, каб засцерагчыся ад холаду і ветру.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.754.