Перайсці да зместу

Чырвоненскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чырвоненскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жыткавіцкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Чырвонае
Дата ўтварэння 28 студзеня 1991
Насельніцтва (2019) 2 666
Часавы пояс UTC 03:00
Код аўтам. нумароў 3

Чырво́ненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Чырвонае.

Утвораны 28 студзеня 1991 года з часткі Марохараўскага сельсавета. 26 верасня 2006 года вёска Навуць перададзена ў склад Марохараўскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3332 чалавекі[2], з іх 97,1 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 2666 чалавек[4].

Зноскі

  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.