Перайсці да зместу

Човен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чо́вен (праслав. *čьlnъ — пень) — вёславая, радзей — са здымнай мачтай лодка, выдзяўбаная з адзінага камля дрэва. Звычайна не мае кіля.

Чоўнам у больш шырокім сэнсе таксама можа называцца любая невялікія лодка.

На тэрыторыі Верасніцкага і Азяранскага сельскіх саветаў Жыткавіцкага раёна сустракаецца дыялектызм «буса», які літаральна азначае дзяўбаную лодку[1].

Найстарэйшы (8200—7600 гады да н.э.), на цяперашні час, човен знойдзены ў Песэ (Нідэрланды).

Зноскі

  1. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага раёна / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л.: іл. ISBN 5-7860-0614-X.
  • Народная культура Беларусі: Энцыклап. даведнік / пад агульнай рэд. В. С. Цітова. — Мн.: БелЭН, 2002. — 402—403 с