Чатырохгадовы сойм
Чатырохгадовы сойм (іншая назва — Вялікі сойм) — вальны сойм Рэчы Паспалітай, які адбываўся ў Варшаве з 6 кастрычніка 1788 па 30 чэрвеня 1792 года. Сойм правёў шэраг радыкальных рэформ у эканамічнай, палітычнай і сацыяльных сферах: увядзенне рэкрутчыны ў 1789 г., арганізаванай па тэрытарыяльным прынцыпе, павелічэнне колькасці войска, частковае ўраўненне правоў мяшчан са шляхтай, наданне правоў яўрэям і праваслаўным. Найвышэйшым дасягненнем сойма лічыцца прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1791 г.
Палітычная сітуацыя напярэдадні сойма
[правіць | правіць зыходнік]Пасля першага падзелу ў 1772 годзе Рэч Паспалітая знаходзілася пад моцным ціскам суседніх манархій, у першую чаргу Расіі.
Краіне забаранялася мець войска больш за 30 000, заключаць саюзы ці весці войны без дазволу Кацярыны II. Палітычную сферу рэгулявалі «Кардынальныя правы» — дакумент, які абвяшчаў непарушнымі шляхецкую вольніцу, «ліберум вета», бязцэнзавы ўдзел шляхты ў сойміках. Кіравала ў краіне Пастаянная Рада — савет міністраў, дзе найвялікшы ўплыў меў расійскі пасол.
У 1787 Расія развязала чарговую вайну з Турцыяй. У гэтым жа годзе пачалася і расійска-шведская вайна. З гэтай прычыны Кацярына II дазволіла Станіславу Аўгусту правесці ў Варшаве сканфедэраваны сойм і прыняць на ім рашэнне аб павелічэнні войска.
Утварэнне на сойме некалькіх канфедэрацый з паслоў давала магчымасць прымаць рашэнні большасцю галасоў, што нейтралізавала права «ліберум вета».
Даведаўшыся пра гэта, прускі кароль Фердынанд II даў загад свайму паслу ў Варшаве Бухгольцу стварыць на будучым сойме сваю партыю, каб перашкодзіць планам Кацярыны. Аўстрыя знаходзілася на той момант у саюзе з Расіяй і не ўмешвалася ў справы Рэчы Паспалітай.
У жніўні 1788 па ўсёй краіне прайшлі перадсоймавыя соймікі, дзе абіраліся паслы і шляхта пісала інструкцыі. Нечакана на гэтых выбарах перамаглі апазіцыйныя сілы (як прапрускай, так і прарасійскай накіраванасці), а прыхільнікі караля засталіся ў меншасці.
Храналогія
[правіць | правіць зыходнік]- 6 кастрычніка 1788 — распачалася першая кадэнцыя сойма. Былі ўтвораны дзве канфедэрацыі — польская і літоўская. Маршалкам польскай канфедэрацыі стаў Станіслаў Малахоўскі, а маршалкам літоўскай — генерал артылерыі Казімір Нестар Сапега.
- 13 кастрычніка 1788 — была прачытана нота прускага пасла Бухгольца з патрабаваннем не пачынаць вайну з Турцыяй. Гэта нота разбіла апазіцыю на два лагеры — прыхільнікаў прускага і расійскага двара.
- 24 кастрычніка 1788 — быў ухвалены праект ліквідацыі Ваеннага дэпартаменту і стварэння Ваеннай камісіі ў складзе 5 ваенных і 12 цывільных асоб пад кіраўніцтвам 4 гетманаў. Такім чынам, быў знішчаны падкантрольны расійскаму паслу ваенны орган і створаны новы.
- 9 снежня 1788 — замест дэпартаменту спраў іншаземных Пастаяннай Рады створана Дэпутацыя замежных спраў.
- 25 студзеня 1789 — ухвалена 10-мільённая пазыка ў замежных краін.
- 30 студзеня 1789 — ліквідаваная Пастаянная Рада, што скампраметавала сябе прарасійскай палітыкай.
- 26 сакавіка 1789 — сойм ухваліў падатак у памеры дзясятага гроша пад назвай «Ofiara wieczysta stanu rycirskiego Obojga narodow na wojsko». Гэты падатак узымаўся, як дзесяць працэнтаў з уладанняў шляхецкіх і дваццаць працэнтаў з уладанняў духоўных асоб.
- 7 верасня 1789 — была створана «Deputacja do poprawy formy rzadu», якая мусіла займацца стварэннем урадавага праекту і сістэмы органаў, якія прыйшлі б на змену Пастаяннай Радзе.
- 24 лістапада 1789 — створаныя «цывільна-ваенныя парадкавыя камісіі», на якія былі ўскладзены шматлікія функцыі па збору і падтрыманні войска, кантролю за мясцовымі ўладамі і шмат іншых абавязкаў. Гэтыя камісіі сталі сувязным органам паміж мясцовай і вышэйшай уладамі.
- 24 сакавіка 1790 — прыняты закон, які выключаў дробную шляхту з удзельнікаў павятовых соймікаў.
- 16 снежня 1790 — пачатак другой кадэнцыі сойма. Пазбаўленне чыншавай шляхты выбарчых правоў.
- 18 красавіка 1791 — закон аб гарадах. Мяшчане атрымалі права карыстацца правам Neminem captivabimus («асабістай недатыкальнасці»), атрымалі магчымасць займаць духоўныя, свецкія і ваенныя пасады, набываць зямлю, шляхце ж было дазволена займацца мяшчанскімі справамі. Каралеўскія гарады атрымалі большае самакіраванне, права дасылаць на сойм прадстаўнікоў (польск.: plenipotentow) да Скарбавай і Паліцэйскай камісій з правам дарадчага голаса ў пытаннях, што тычыліся гарадоў, гандлю і г.д.
- 3 мая 1791 — прыняты «Урадавы закон» — новая канстытуцыя Рэчы Паспалітай, якая ўводзіла шэраг змен у жыццё краіны.
- 15 чэрвеня 1791 — у Пінску збіраецца генеральная кангрэгацыя праваслаўных, якая павінна была выбраць сабе найвышэйшае духавенства, каб пазбавіцца залежнасці ад маскоўскай патрыярхіі. Кангрэгацыя абумовіла асноўныя прынцыпы жыцця праваслаўных у Рэчы Паспалітай і стварыла Кансысторыю — найвышэйшы орган кіравання праваслаўных.
- 21 кастрычніка 1791 — прынята «Заручэнне абодвух народаў» — дакумент, які пацвярджаў захаванне федэратыўнасці Рэчы Паспалітай і размяжоўваў асноўныя органы гэтай дзяржавы.
- 31 мая 1792 — Вялікі сойм самараспусціўся да перамогі ў вайне з Расіяй.
Вынікі сойма
[правіць | правіць зыходнік]Сойм правёў шэраг радыкальных пераўтварэнняў у розных сферах жыцця Рэчы Паспалітай і стварыў перадумовы для выхаду з крызісу і эфектыўнага развіцця краіны. Аднак у той жа час Чатырохгадовы сойм прымусіў суседнія манархіі паспяшацца з падзелам і ліквідацыяй небяспечнай суседкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Анішчанка, Я.К. Інкарпарацыя: Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай / Я.К. Анішчанка. — Мінск : Хурсік, 2003. — 470 с.
- Бардах, Ю. Канстытуцыя 3 мая і «Узаемныя Заручыны Абодвух Народаў» 1791 г. Архівавана 28 красавіка 2015. / Ю. Бардах // Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага / Ю. Бардах. — Мінск : Беларускі гістарычны агляд, 2002. — С. 364—408.
- Юха, І.А. Крыніцы беларуска-літоўскага права / І.А. Юха. — Мінск : Беларусь, 1991. — 238 с.
- Юха, Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі / Я.А. Юха. — Мінск: Універсітэцкае, 1992. — 270 с.
- Юхо, И. История юридической науки Беларуси / И. Юхо, С. Сокол. — Минск: Бел. негос. ин-т правоведения, 2000. — 96 с.
- Augustyniak, U. Historia Polski 1572—1795 / U. Augustyniak. — Warszawa : PWN, 2008. — 1006 s.
- Dzieje Sejmu Polskiego / J. Bardach [i in.] ; koordynator pracy J. Bardach. — Warszawa : Wyd-wo Sejmowe, 1997. — 392 s.
- Historia Polski / pod red. S. Kieniewicza i W. Kuli. — Warszawa : WPN, 1958. — T. II, cz. I. — 432 s.
- Kalinka, W. Sejm Czteroletni / W. Kalinka. — Lwów : Nakł. Księgarni Seyfartha i Czajkowskiego w Wydawniczej, z Drukarni Ludowej, 1884. — wyd. 3-e. — T. 1. — 683 s.
- Kalinka, W. Sejm Czteroletni / W. Kalinka. — Lwów : Nakł. Księgarni Seyfartha i Czajkowskiego w Wydawniczej, z Drukarni Ludowej, 1884-1886. — wyd. 3-e. — T. 2. — 637 s.
- Kalinka, W. Sejm Czteroletni / W. Kalinka. — Lwów : Nakł. Księgarni Seyfarta i Czajkowskiego w Wydawniczej, z Drukarni Ludowej, 1888. — wyd. 3-e. — T. 3. — 115 s.
- Kalinka, W. Sejm Czteroletni. — W-wa, 1991.
- Kowecki, E. Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji / E. Kowecki. — Warszawa : PWN, 1991. — 151 s.
- Leśnodorski, B. Dzieło sejmu czteroletniego (1788―1792): studium historyczno-prawne / B. Leśnodorski. — Wrocław : Wydawnictwo Zakładu Narodowego im. Ossolińskich, 1951. — 473 s.
- Łojek, J. Geneza i obalenie Konstytucji 3 maja / J. Łojek. — Lublin : Wydaw. Lubelskie, 1991. — Wyd. 2. — 558 s.
- Malec, J. Problem stosunku Polski do Litwy w dobie Sejmu Wielkiego (1788—1792) / J. Malec // Czasopismo Prawno-Historyczne. — 1982. — t. XXXIV. — z. 1. — S. 31—50.
- Markiewicz, M. Historia Polski 1492—1795 / M. Markiewicz. — 2-e wyd. — Kraków : Wyd-wo Literackie, 2006. — 760 s.
- Michalski, J. Zagadnienia unii polsko-litewskiej w czasie panowania Stanisława Augusta / J. Michalski // Zapiski Historyczne. — 1986. — t. LI. — z. 1. — S. 112—132.
- Polska na przestrzeni wieków / H. Samsonowicz [i in.] ; redactor wydania J. Tazbir. — 2-e wyd. — Warszawa : WPN, 2006. — 803 s.
- Rostworowski, E. Legendy i fakty XVIII w. / E. Rostworowski. — Warszawa : PWN, 1963. — 523 s.
- Rostworowski, E. Maj 1791 — maj 1792: rok monarchii konstytucyjnej / E. Rostworowski. — Warszawa : Zamek Królewski, 1985. — 39 s.
- Rostworowski, E. Ostatni król Rzeczypospolitej. Geneza i upadek Konstytucji 3 maja / E. Rostworowski. — Warszawa : Wiedza Powszechna, 1966. — 348 s.
- Smolenski, W. Ostatni rok Sejmu Wielkiego / Reprint 1897 r. — Kraków-Poznan, 2006.
- Wielka historia Polski : w 10 t. / pod red. S. Grodziski. — Kraków : Fogla, 2001. — T. 6 : Polska w czasach przełomu (1764—1815) / S. Grodziski. — Kraków : Fogla, 2001. — 302 s.