Цятна
Выгляд
Цятна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 131 м[1] |
Даўжыня | 1,9 км |
Шырыня | 1,2 км |
Плошча | 1,28 км² |
Аб’ём | 0,00136 км³ |
Найбольшая глыбіня | 7,1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 20,5 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | Ужыца |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Ця́тна — возера ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ужыца (выцякае з возера), за 32 км на паўночны ўсход ад горада Верхнядзвінск, за 2 км на ўсход ад вёскі Дубровы.
Плошча паверхні Цятна 1,28 км². Найбольшая глыбіня 7,1[2] м. Даўжыня 1,9 км, найбольшая шырыня 1,2 км. Даўжыня берагавой лініі 4,68 км. Аб'ём вады 1,36 млн. м³. Плошча вадазбору 20,5 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 5–7 м, спадзістыя, пад лесам і хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя і парослыя хмызняком.
У возера ўпадаюць некалькі ручаёў, на поўдні выцякае рака Ужыца.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, мянтуз, лінь, акунь і іншыя рыбы.
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цятна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 305.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 2007.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)