Цэтанавы лік
Цэтанавы лік — характарыстыка ўзгаральнасці дызельнага паліва, якая вызначае перыяд затрымкі гарэння рабочай сумесі (прамежак часу ад упырску паліва ў цыліндр да пачатку яго гарэння). Чым вышэй цэтанавы лік, тым менш затрымка і тым больш спакойна і плаўна гарыць паліўная сумесь.
Цэтанавы лік колькасна роўны аб'ёмнай долі цэтану, цэтанавы лік якога прымаюць за 100, у сумесі з α-метылнафталінам (цетанавы лік якога, у сваю чаргу, роўны 0), калі гэтая сумесь мае той жа перыяд затрымкі ўзгарання, што і падыспытнага паліва ў тых жа ўмовах.
Калі дызельнае паліва характарызуецца такой жа ўзгаральнасцю, вызначанай на вопытным рухавіку (ASTM D 613, EN 5165, ISO 5165, ГОСТ 3122), што і мадэльная сумесь гэтых двух вуглевадародаў, цэтанавы лік гэтага паліва лічыцца роўным працэнтнай долі цэтану ў гэтай сумесі. Чым ён больш, тым лепш узгаральнасць сумесі пры сцісканні.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 270. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.