Цымшыянскія мовы
Выгляд
Цымшыянскія мовы | |
---|---|
Таксон | сям'я |
Прарадзіма | Паўночная Амерыка |
Статус | агульнапрызнаны |
Арэал | Брытанская Калумбія, Аляска |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | індзейскія мовы |
Склад | |
прыбярэжныя, унутраныя | |
Коды моўнай групы | |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-5 | — |
Цымшыянскія мовы — сям'я індзейскіх моў Паўночнай Амерыкі, на якой размаўляюць плямёны цымшыян ў Брытанскай Калумбіі і Алясцы. Уключае 4 мовы, якія падзяляюць на 2 групы — прыбярэжныя (прыбярэжная і паўднёвая мовы) і ўнутраныя (нісгаа і гітксан).
Эдвард Сэйпір лічыў, што цымшыянскія мовы маюць агульнае паходжанне з шэрагам іншых паўночнаамерыканскіх ізаляваных моў, аднак гэта гіпотэза ў нашы дні лічыцца састарэлай.
Да пачатку XXI ст. колькасць носьтбітаў значна скарацілася. Навукоўцы і добраахвотнікі з Канады і ЗША прадпрымаюць намаганні для адраджэння моў.