Перайсці да зместу

Цмен пясчаны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цмен пясчаны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Helichrysum arenarium (L.) Moench, 1794

Сінонімы
Gnaphalium arenarium L.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  261776
EOL  6230372
GRIN  t:104335
IPNI  212418
TPL  gcc-46514

Цмен пясчаны, Бяссмертнік[1][2] (Helichrysum arenarium) — кветкавая расліна роду Цмен (Helichrysum) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Народная назва

[правіць | правіць зыходнік]

Народныя назвы: Цмен пясчаны, залатушнік[2], змяёўнік лясны[2], цмін, цмян[3][4], грымотнік[2], залатушнік мужчынскі[3], бяссмертнік, цмен[1], кацелапкі, нітуніч, нячуйвецер[2], сухавейка, сухазелле[2][3][5], цмен жоўты[6][7], кацялапкі[2].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая травяністая расліна. Вышыня 15—40 см. Расліна белая ад лямцавага апушэння, з чорна-бурым карэнішчам. Лісце суцэльнакрайняе. Кветкі дробныя, сухія, жоўтыя або аранжавыя, у шарападобных кошыках сабраных у шчыльную шчыткападобную мяцёлку, доўга захоўваюцца (адсюль назва бяссмертнік). Плод — сямянка.

На тэрыторыі Беларусі расце ў хваёвых лясах, на пясчанай глебе, каля дарог. Цвіце ў чэрвені—кастрычніку.

Лекавая расліна.

Зноскі

  1. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 63. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в г д е ё Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  3. а б в Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  4. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  5. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.