Хірам I Вялікі
Хірам I Вялікі | |
---|---|
фінік. 𐤇𐤓𐤌 | |
Нараджэнне |
1000 да н.э. |
Смерць | 935 да н.э. |
Бацька | Абібаал[d] |
Дзеці | Баал-Эсер I[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хірам I Вялікі — цар тырскі і біблскі (969 да н.э. — 936 да н.э.), сучаснік Давіда і Саламона, які знаходзіўся ў сяброўскіх з імі адносінах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Хірам быў сынам і пераемнікам Авібаала; ён жыў 53 гады і памёр пасля 34-гадовага валадарання. Пры ім Тыр дасягнуў свайго росквіту. Ён узвёў велізарныя будынкі і ўмацаванні на востраве Тыра, каб мець тут абарончы фарпост для ўсёй Фінікіі; аднавіў старажытныя свяцілішчы, пакрыўшы іх кедравым дрэвам; пабудаваў новы храм у гонар Мелькарта і Астарты; рабіў багатыя прынашэнні ў галоўны храм Зеўса-Ваалсаміда, дзе стварыў залатыя калоны, якім дзівіўся яшчэ Герадот.
Хірам ваяваў з кітыйцамі, гэта значыць жыхарамі Кіпра, і зноў скарыў іх, імкнучыся замацаваць за Тырам гегемонію, якая перайшла да яго ад Сідона. Неўзабаве пасля сваім узыходжання на прастол Хірам адправіў да Давіда паслоў і цясляроў і забяспечыў яго кедравымі дрэвамі для будаўніцтва яго палаца ў Іерусаліме (2Цар. 5:11; 1Пар. 14:1).
Пры ўзыходжанні на прастол Саламона Хірам даслаў да яго пасольства (3Цар. 5:1). Карыстаючыся гэтым, Саламон, які прыступіў да выканання завяшчання Давіда аб будаўніцтве храма, пісаў пра гэта Хіраму і прасіў яго пасадзейнічаць. Хірам і Саламон заключылі паміж сабой саюз (3Цар. 5): Хірам дасылаў Саламону кедравыя і кіпарысавыя дрэвы, а таксама працаўнікоў, муляроў, цясляроў, і золата для будаўніцтва храма і палацаў (3Цар. 5:7-10; 3Цар. 9:10-11, 14), а Саламон пасылаў яму пшаніцу ды аліўкавы алей (3Цар. 5:11) і аддаў Хіраму ў 946 годзе да н.э. 20 гарадоў у зямлі Галілейскай.
Гарады гэтыя не спадабаліся Хіраму, але гэта не парушыла сяброўства яго з Саламонам (3Цар. 9:11-14). Грабніцу Хірама паказваюць у дзвюх гадзінах ад Тыра, у паўднёва-ўсходнім кірунку, на шляху да Каны: гэта пусты саркафаг з вапнавага каменя увянчаны пірамідападобным вечкам, які стаіць на высокім пастаменце і мае 4 м у даўжыню, 3 м у шырыню і 2 м у вышыню.[1] Паводле іншай версіі, у грабніцы быў пахаваны майстар Хірам — культавая фігура руху масонаў. Таксама мяркуюць, што збудаванне ўяўляе персідскую грабніцу перыяду VI—IV стст. да н.э.
Апроч таго, Хірам, цар Тыра паслаў Хірама-Авія, чалавека разумнага і вучонага, у якасці начальніка будаўніцтва Храма Цара Саламона. Гэтага Хірама масоны лічаць заснавальнікам масонства.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хирам // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.