Хель
Хель | |
---|---|
Пол | жанчына |
Бацька | Локі[1][2][…] |
Маці | Ангрбода[2][3] |
Браты і сёстры | Фенрыр, Ёрмунганд, Нарві, Валі і Слейпнір |
Муж | Дзюгві |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хель (стар.-сканд.: Hel) — валадарка свету памерлых, Хельхейма, дачка каварнага Локі і волаткі Ангрбоды (Шкоданосіца), адна з трох хтанічных пачвар.
Выгляд
[правіць | правіць зыходнік]Паводле «Малодшай Эды» (якую склаў Сноры Стурлусан у ХІІІ ст), Хель — вяліканка, прычым вышэйшая за большасць гігантаў. Яе цела напалову ссінячы-чорнае, напалову — ссінячы-белай, з-за чаго яе называлі блакітна-белай Хель. Па іншых версіях, яе цела напалову блакітнае, як у мёртвага, напалову колера сырога мяса. Таксама згадвалася, што зверху яна выглядае як жывая жанчына, а ногі — як у трупа, які гніе.
Хельхейм
[правіць | правіць зыходнік]Хельхейм, краіна Хель, знаходзіўся пад адным за каранёў Ігдрасіля — сусветнага дрэва. Ля брамы царства Хель цячэ рака Гьёль, мост праз якую ахоўвае дзева Моргуд. Адначасова (у гарызнантальнай праекцыі скандынаўскай мадэлі сусвету) царства Хель размяшчаецца на поўначы («Малодшая Эда»: «…а дарога ў Хель вядзе ўніз і на поўнач»). У «Старэйшай Эдзе» Хель згадваецца болей скупа, сустракаецца выраз «сыйсці да Хель» (значыць, памерці). Палац Хель завецца Мокрая Імжа. Найболей вядомы міф аб тым, як Хермад, сын Одзіна (вярхоўнага бога), накіраваўся да Хель — прасіць аб вызваленні памерлага Бальдра — бога вясны. І нават сам Одзін не меў улады, каб прымусіць гаспадыню смерці вярнуць памерлага ў жыццё.
Трон жахлівай Хель зваўся Одрам Хваробы, а яе падданымі рабіліся ўсе, хто памёр ад старасці ці бесслаўна загінуў у бітве. Тыя ж, хто сумленна аддаў жыццё ў баі, накіроўваліся ў нябесную Вальхалу. Лічылася, што, калі пачнецца Канец Свету (Рагнарок), мёртвае войска Хель рушыць на неба на караблі Нагльфар, зробленым з пазногцяў нябожчыкаў, і сутыкнецца там з эйнхерыямі — светлымі душамі воінаў, што загінулі ў баях і жывуць у нябеснай Вальхале.
Пазней імя Хель стала выкарыстоўвацца хрысціянамі дзеля азначэння Пекла.
Параўнанне з іншымі міфалогіямі
[правіць | правіць зыходнік]У беларускай міфалогіі таксама існуе матыў моста (гл. Калінаў мост), якія вядзе ў сусвет мёртвых. Ён перакінуты праз раку Смуродзіна (ад «смурод» — значыць, трупны пах).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Гела // Гейльброн — Германия — 1929. — Т. 15.
- ↑ а б Геллия // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 281.
- ↑ Ганзен П. Г. Гель, в мифологии // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 281.