Хашыла
Хашыла | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
манг.: ᠬᠦᠰᠡᠯᠡᠨ манг.: Хүслэн | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Туг-Тэмур | ||||||
Пераемнік | Туг-Тэмур | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 22 снежня 1300 | ||||||
Смерць |
30 жніўня 1329 (28 гадоў) |
||||||
Род | Дынастыя Барджыгінаў | ||||||
Бацька | Külüg Khan[d] | ||||||
Маці | Renxianzhangsheng[d] | ||||||
Жонка | Бабуша, Mailaiti[d] і Tuohusi[d] | ||||||
Дзеці | Rinchinbal Khan[d], Тагон-Тэмур, Budashini[d][1] і Yuelu[d][1] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хашыла (кіт.: 元明宗; 22 снежня 1300 — 30 жніўня 1329) — дзявяты імператар дынастыі Юань (кітайскае храмавае імя — Ю-чжу); дэвіз праўлення — Чжышунь (1329), трынаццаты вялікі хан (хаган, каган) Мангольскай імперыі (мангольскае храмавае імя — Кутукту-хаган).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Хашыла быў старэйшым сынам кітайскага імператара і мангольскага хана Хайсана (Кулуг-хагана). Яго маці была манголка. Паводле дамоўленасці паміж братамі Хайсанам і Аюрбарыбадам, пасля смерці апошняга імператарскі прастол павінен быў успадкаваць Хашыла. Аднак імператар Аюрбарыбада парушыў сваю клятву і прызначыў спадчыннікам прастола свайго ўласнага сына Шыдэбалу. У 1316 годзе Хашыла атрымаў тытул «князь Чжоу» і быў адпраўлены ў ссылку ў правінцыю Юньнань. Пасля няўдалага паўстання ў Шэньсі Хашыла збег у Чагатайскі улус, дзе карыстаўся падтрымкай хана Эсен-Букі (1309—1318).
Па смерці Есун-Тэмура хаганам у кастрычніку 1328 года быў абвешчаны ў Шанду яго сын Араджабіг, падтрыманы большасцю мангольскіх наёнаў, якіх узначальваў нейкі Дорчы. Аднак камандуючы войскамі ў горадзе Ханбалсаган, вяльможа Эль-Тымур адначасова абвясціў хаганам другога сына Хайсана — Туг-Тэмура, які быў законным спадчыннікам прастола па абяцанні, дадзеным яго бацьку Хайсану яшчэ ў 1308 годзе. У 1328 годзе паміж Ханбалсаганам і Шанду ішлі баі войскаў Эль-Тэмура і Дорчы. Дорчы пацярпеў паражэнне і здаўся на ласку пераможцы, восенню 1328 года Туг-Тэмур і Эль-Тэмур занялі Дайду.
Адначасова ў барацьбу за ўладу ўмяшаўся брат Туг-Тэмура Хашила, які да таго сядзеў ва ўсходнім Туркестане; абяцанне Аюрбарыбады магло ставіцца і да яго. Пры ваеннай дапамозе чагатайскіх ханаў Хашыла ўступіў у Манголію, дзе атрымаў падтрымку большасці шляхетных мангольскіх князёў і наёнаў. На курултаі Хашыла абвясціў сябе хаганам у Каракаруме (рубеж 1328/1329 гг.) і рушыў на Ханбалсаган. У лютым 1329 года вялікі мангольскі імператар Туг-Тэмур, які сядзеў з восені 1328 года ў Дайду, выявіў яму пакорлівасць і саступіў прастол. У адказ Хашыла абвясціў Туг-Тэмура сваім спадчыннікам.
Аднак крок Туг-Тэмура быў толькі хітрыкам, у жніўні 1329 года ён забіў свайго брата Хашылу і заняў ханскі трон. Старэйшы сын Хашылы — Тагон-Тэмур быў сасланы ў васальную Карэю, а яго маці забітая. Пасля гэтага, нарэшце, Туг-Тэмур цалкам ухіліў сілы Араджабіга. У канцы 1329 года ў Імперыі зноў быў бясспрэчны уладар. Пры Туг-Тэмуры, прадаўжальніку справы свайго бацькі Хайсана, «старамангольская» партыя была цалкам адхіленая ад спраў, канфуцыянства ж аднавіла і прымножыла свой уплыў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Herbert Franke; Denis Twitchett, John King, The Cambridge History of China: Alien regimes and border states, 907—1368, Fairbank.