Перайсці да зместу

Харэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вершаваныя памеры
двухскладовыя
˘ ˘ пірыхій
˘ ¯ ямб
¯ ˘ харэй, трахей
¯ ¯ спандэй
трохскладовыя
˘ ˘ ˘ трыбрахій
¯ ˘ ˘ дактыль
˘ ¯ ˘ амфібрахій
˘ ˘ ¯ анапест
˘ ¯ ¯ бакхій
¯ ¯ ˘ антыбакхій
¯ ˘ ¯ амфімакр, крэтык
¯ ¯ ¯ молас
чатырохскладовыя
¯ ˘ ˘ ¯ харыямб
¯ ˘ ˘ ˘ пеон

Харэй (стар.-грэч.: ορεῖος— танцавальны), трахей[1] — двухскладовы вершаваны памер, стапа якога ўтрымлівае доўгі і наступны кароткі (у квантытатыўным вершаскладанні) ці націскны і наступны за ім ненаціскны (у сілаба-танічным вершаскладанні) склады.

Прыклад харэя

[правіць | правіць зыходнік]

Чатырохстопны:

Гэй, на|перад|, покі| сэрца|
Б'ецца|, рвецца| на пра|стор...

(Янка Купала)

Зноскі

  1. Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)