Харкаўскі фізіка-тэхнічны інстытут
Харкаўскі фізіка-тэхнічны інстытут | |
---|---|
Міжнародная назва | Kharkov Institute of Physics and Technology |
Дата заснавання | 1928 |
Дырэктар | Мікола Фёдаравіч Шульга |
Юрыдычны адрас |
Украіна, 61108 Харкаў, Акадэмічная вул., 1 |
Сайт | kipt.kharkov.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Харкаўскі фізіка-тэхнічны інстытут — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення ядзернай фізікі і энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне фізікі радыяцыйных з’яў, іонна-прамянёвых тэхналогій і атамнага матэрыялазнаўства; фізікі плазмы і кіраванага тэрмаядзернага сінтэзу; фізікі высокіх энергій, ядзернай фізікі і фізікі паскаральнікаў зараджаных часціц; плазменнай электронікі і новых метадаў паскарэння.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па ініцыятыве акадэміка Абрама Іофэ ў 1928 годзе ў Харкаве быў заснаваны Украінскі Фізіка-тэхнічны інстытут (УФТІ). Першачарговыя задачы, пастаўленыя перад УФТІ, заключаліся ў правядзенні даследаванняў у галіне ядзернай фізікі і фізікі цвёрдага цела.
На працягу 30-х гадоў інстытут дамогся значных поспехаў. 10 кастрычніка 1932 года ў Інстытуце ўпершыню ў СССР расшчапілі ядро атама. Расшчапленне ядра атама літыю было выканана Антонам Вальтэрам, Георгіем Латышавым, Аляксандрам Лейпунскім і Кірылам Сінельнікавым. У далейшым у УФТІ атрымалі вадкі вадарод і вадкі гелій, пабудавалі першую ўстаноўку радыёлакацыі, інстытут таксама з’яўляецца першапраходцам савецкай высоковакуумнай тэхнікі, якая развілася ў прамысловую вакуумную металургію.
У 1940 годзе супрацоўнікі УФТІ Фрыдрых Ланге, Уладзімір Шпінель і Віктар Маслаў падалі заяўкі на вынаходніцтва ядзернай бомбы, а таксама метадаў напрацоўкі ўрану-235: «Аб выкарыстанні ўрану ў якасці выбуховага і атрутнага рэчыва», «Спосаб падрыхтоўкі уранавай сумесі, узбагачанай уранам з масавым 235. Шматмерная цэнтрыфуга» і «Тэрмацылкуряцыйная цэнтрыфуга». Упершыню была прапанавана схема выбуху, пасля якая стала прынятай, з выкарыстаннем звычайнай выбухоўкі для стварэння крытычнай масы з наступным ініцыяваннем ланцуговай рэакцыі. Таксама ў прамысловасці пачаў прымяняцца цэнтрабежны спосаб падзелу ізатопаў ўрану.
У другой палове XX стагоддзя інстытут актыўна займаецца ядзернай энергетыкай СССР, ўкараняе ў прамысловасць новыя тэхналогіі і абсталяванне. ХФТІ займаўся стварэннем тэхналогій нанясення гарачатрывалых і звышцвёрдых пакрыццяў, якія функцыянуюць у агрэсіўных асяроддзях, тэхналогій вытворчасці цеплавыдзяляльных элементаў для ядзерных рэактараў і тэхналогій вытворчасці высокатэмпературных награвальнікаў. Інстытут увёў вакуумныя вальцовачныя станы, а таксама тэхналогію гарачага вальцавання шматслойных матэрыялаў у вакууме, стварыў малагабарытныя паскаральнікі зараджаных часціц. Распрацоўваў тэхналогіі атрымання высакаякасных матэрыялаў і сплаваў, звышправаднікоў, кампазіцыйных вуглярод-вугляродных матэрыялаў і многае іншае.
У 1993 годзе па ўказе Прэзідэнта Украіны інстытуту далі статус Нацыянальнага навуковага цэнтра (ННЦ ХФТІ).
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Інстытут фізікі цвёрдага цела, матэрыялазнаўства і тэхналогій
- Інстытут фізікі высокіх энергій і ядзернай фізікі
- Інстытут плазменнай электронікі і новых метадаў паскарэння
- Інстытут фізікі плазмы
- Інстытут тэарэтычнай фізікі імя А. І. Ахіезера
- Лабараторыя радыяцыйных даследаванняў і аховы навакольнага асяроддзя
- Навукова-тэхнічны комплекс «Ядзерны паліўны цыкл» (НТК ЯПЦ)
- Навукова-вытворчы комплекс «Аднаўляльныя крыніцы энергіі і рэсурсазберагальныя тэхналогіі»
- Навукова-даследчы комплекс «Паскаральнік» ННЦ ХФТІ