Хард-рок
Выгляд
Хард-рок | |
---|---|
Кірунак: | Рок |
Вытокі: | Рок, Рок-н-рол, Блюз-рок, Гаражны рок, псіхадэлічны рок, Рытм-энд-блюз |
Месца і час узнікнення: | 1960-я, Вялікабрытанія |
Папулярнасць: | 1970-я |
Разнавіднасці | |
Роднасныя: | Глэм-рок, прагрэсіўны рок, хэві-метал |
Хард-рок (англ.: hard rock, даслоўна цяжкі рок або цвёрды рок) — жанр рок-музыкі, які характарызуецца выдзеленай роляй рытм-секцыі, галоўным чынам бас-гітары і ўдарных інструментаў[1]. Кампазіцыі гэтага жанру часта пабудаваны на рыфах у фігурах з памерам 4/4. Хард-рок узнік у 1960-я гады, здабыў звыклыя формы ў канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў, а яго росквіт прыйшоўся на пачатак 1970-х, пры ўдзеле такіх гуртоў, як Led Zeppelin, Black Sabbath і Deep Purple. Ад хард-рока да сярэдзіны 70-х адгалінаваўся хэві-метал, даўшы пачатак усёй «металічнай» музыцы. Тэрмін «хард-рок» часам таксама выкарыстоўваюць як гіперонім для «цяжкіх» жанраў, такіх як хэві-метал, гранж і г.д., для таго каб адрозніць іх ад поп-рока.