Перайсці да зместу

Філіп II Тарэнцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Філіп II Тарэнцкі
фр.: Felippe II de Tarente
Сцяг тытулярны імператар Лацінскай імперыі
1364 — 1373
(пад імем Філіп III)
Папярэднік Роберт Тарэнцкі
Пераемнік Жак дэ Бо
Сцяг князь Ахейскі
1370 — 1373
Папярэднік Марыя дэ Бурбон
Пераемнік Джавана I
Сцяг князь Тарэнцкі
1364 — 1373
Папярэднік Людовік Тарэнцкі
Пераемнік Жак дэ Бо

Нараджэнне 1329(1329)
Смерць 25 лістапада 1374(1374-11-25)
Род House of Anjou-Taranto[d]
Бацька Філіп I Тарэнцкі
Маці Кацярына дэ Валуа-Куртэнэ
Жонка 1. Марыя Калабрыйская
2. Лізавета Славанская
Дзеці ад 1-га шлюбу:
Філіп, Карл, Філіп,
яшчэ двое дзяцей
ад 2-га шлюбу:
Філіп
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Філіп II Тарэнцкі (1329 — 25 лістапада 1374) — князь Тарэнцкі і Ахейскі, тытулярны імператар Канстанцінопаля (як Філіп III).

Філіп II быў малодшым сынам Філіпа I Тарэнцкага і яго жонкі Кацярыны дэ Валуа-Куртэнэ, тытулярнай імператрыцы Канстанцінопаля. Пасля пакарання смерцю ў 1348 годзе яго стрыечнага брата Карла Філіп II атрымаў у спадчыну яго тытул герцага Дураца.

У красавіку 1355 года Філіп ажаніўся з Марыяй Калабрыйскай, дачкой Карла Калабрыйскага і Марыі Валуа. Пасля смерці ў 1364 годзе старэйшага брата Роберта Філіп атрымаў у спадчыну прэтэнзіі на тытул імператара Канстанцінопаля.

У 1364 годзе Марыя Калабрыйская сканала, і ў 1370 годзе Філіп ажаніўся паўторна — з Лізаветай Славонскай, якая з’яўлялася спадчынніцы венгерскага трона. У 1373 годзе ён адмовіўся ад сваіх правоў на Ахейскае княства на карысць старэйшай сястры сваёй першай жонкі, неапалітанскай каралевы Джаванны I.

Філіп сканаў 25 лістапада 1374 года ў Тарэнце. У сувязі з тым, што ўсе яго дзеці памерлі маладымі, яго спадчыннікам стаў сын старэйшай сястры Жак дэ Бо.

Сям’я і дзеці

[правіць | правіць зыходнік]

У Філіпа і Марыі Калабрыйскай было пяцёра дзяцей:

  • Філіп (1356)
  • Карл (1358)
  • Філіп (1360)
  • (1362)
  • (1366)

У Філіпа і Лізаветы быў адзін сын:

  • Філіп (1371)