Францішак Стэфан Сапега
Францішак Стэфан Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Franciszek Stefan Sapieha | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Багуслаў Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Караль Станіслаў Радзівіл | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1646 | ||||||
Смерць |
25 чэрвеня 1686[1][2][…] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Павел Ян Сапега[2] | ||||||
Маці | Ганна Барбара з Копцяў[d][2] | ||||||
Жонка | Ганна Крысціна з Любамірскіх[d][2] | ||||||
Дзеці | Яна Казімір, Юзаф Францішак, Ежы Феліцыян, Францішка Ізабеля | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Францішак Стэфан Сапега (каля 1646 — 25 чэрвеня 1686, Люблін) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі чашнік літоўскі (1666—1670), вялікі канюшы літоўскі (з 1670).
Жыццяпіс
[правіць | правіць зыходнік]У 1661—1663 гадах вучыўся ў Лёвенскім універсітэце. Пасля падарожнічаў па Еўропе, вярнуўся на радзіму ў 1664 годзе, у тым жа годзе стаў паслом на сойм. У 1666 стаў вялікім літоўскім чашнікам, а ў 1670 — канюшым. Трымаў таксама Бабруйскае і Браслаўскае староствы. Быў паслом на соймы 1676, 1678 (быў яго маршалкам) і 1683.
У 1689 паступіў на службу ў аўстрыйскае войска, удзельнічаў у войнах супраць туркаў, генерал-маёр (1692). Прымаў удзел у Хоцінскай бітве 1673, Венскім паходзе 1683.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, трэці сын вялікага літоўскага гетмана Паўла Яна і яго другой жонкі Ганны Барбары Копаць.
Меў братоў Казіміра Яна, Бенедыкта Паўла і Льва Васіля.
Ажаніўся ў 1672 годзе з Ганнай Крысцінай Любамірскай (памерла ў 1701). Меў з ёй дзяцей:
- Яна Казіміра (памёр у 1730), вялікага літоўскага гетмана
- Юзафа Францішка (1670—1744), надворнага літоўскага падскарбія;
- Ежы Феліцыяна (памёр у 1750), мсціслаўскага ваяводу;
- Францішку Ізабелю, якая стала жонкай графа Якуба Генрыка Флемінга, вялікага літоўскага канюшага.
Пасля смерці Францішка Стэфана яго жонка паўторна выйшла за Дамініка Мікалая Радзівіла.
Зноскі
- ↑ Franciszek Stefan Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б в г д Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 64. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.