Перайсці да зместу

Франс дэ Вааль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франс дэ Вааль
нідэрл.: Franciscus Bernardus Maria de Waal
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1948(1948-10-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 сакавіка 2024(2024-03-14)[2] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, прыматолаг, этолаг, заолаг, фатограф, аўтар, даследчык
Навуковая сфера эталогія[5], заалогія[5], псіхабіялогія[d][5], прыматы[5] і фатаграфія[5]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Jan van Hooff[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Францыскус Бернардус Марыя (Франс, Франц) дэ Вааль (Ваал) (нідэрл.: Franciscus Bernardus Maria (Frans) de Waal; 29 кастрычніка 1948(1948-10-29)[1], Хертагенбас, Паўночны Брабант, Нідэрланды[3]14 сакавіка 2024(2024-03-14)[2], Атланта, Джорджыя, ЗША[4]) — нідэрландскі прыматолаг і этолаг. Доктар філасофіі (1977). Прафесар паводзін прыматаў кафедры псіхалогіі Універсітэта Эмары (ЗША). Дырэктар цэнтра Living Links Center у Нацыянальным цэнтры даследавання прыматаў Еркеса. Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2004).

Натхняўся сваім суайчыннікам і калегам Нікаласам Тынбергенам. Вучыўся ва ўніверсітэтах Наймегена, Гронінгена і Утрэхта. У 1977 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі па біялогіі ва Утрэхцкім універсітэце. З 1993 года член Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук. У 1997 годзе трапіў у спіс ста самых уплывовых людзей у свеце па версіі часопіса «Time». У 2009 годзе атрымаў званне ганаровага доктара ва Універсітэце Гуманізму (Утрэхт).

У даследаванні прыматаў вучоны аналізаваў складаную сістэму сацыяльных адносін, у тым ліку фарміраванне шлюбных саюзаў, заснаваны на ўзаемнасці абмен, наступнае за агрэсіяй прымірэнне, падманныя зносіны, рэакцыю на спароджаны асяроддзем стрэс.

Навукова-папулярная кніга «Палітыка ў шымпанзэ» была апублікавана ў Лондане ў 1982 годзе. У ёй дэ Вааль адмовіўся ад традыцыйнага для акадэмічнай навукі патрабавання не прыпісваць чалавечыя якасці жывёлам, ад аналізу жывёл як «інстынктыўнай машыны». Такі падыход аказаў уплыў на развіццё навуковай галіны, якая вывучае пазнавальныя здольнасці (кагнітыўнасць) прыматаў у сувязі з такімі паводніцкімі ўстаноўкамі як супрацоўніцтва, альтруізм, справядлівасць.

У даследаваннях нідэрландскага вучонага ўпершыню паводзіны прыматаў разглядаліся ў тэрмінах планамерных сацыяльных стратэгій. У ранніх працах аналізаваліся такія паводніцкія стратэгіі як падман, вырашэнне канфлікту. У апошніх даследаваннях робіцца акцэнт на эмпатыі жывёл, і нават на зародкі маралі ў іх. Дэ Вааль сцвярджае адсутнасць выразных межаў паміж чалавекам і малпамі ў аспекце сацыяльных якасцяў, здольнасцяў да эмпатыі і кааперацыі.

У 2012 годзе Франс дэ Вааль сумесна з Джэніфер Пакорны атрымаў Ігнобелеўскую прэмію па анатоміі за адкрыццё, што шымпанзэ могуць распазнаць іншых шымпанзэ са сваёй групы не толькі па фатаграфіях «твару», але і па фатаграфіях анальна-палавой вобласці. Шымпанзэ гэтак жа паспяхова распазнавалі сярод незнаёмых фатаграфій асобін мужчынскага і жаночага полу, выкарыстоўваючы толькі выявы «твару».

Ганаровы доктар Ельскага ўніверсітэта (2018).

Памёр увечары 14 сакавіка 2024 года ў Атланце з-за метастатычнага раку страўніка ва ўзросце 75 гадоў.

Зноскі

1. а б Frans de Waal // Babelio — 2007.

2. а б Frans de Waal // NRC HandelsbladMediahuis NRC, 1970. — ISSN 0002-5259; 2589-0719 Праверана 16 сакавіка 2024.

3. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #120515164 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.

4. а б NRC HandelsbladMediahuis NRC, 1970. — ISSN 0002-5259; 2589-0719 Праверана 16 сакавіка 2024.

5. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.