Перайсці да зместу

Франк Пясецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франк Пясецкі
Род дзейнасці бортынжынер, вынаходнік, інжынер, бізнесмен
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1919(1919-10-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лютага 2008(2008-02-11)[1] (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франк Пясецкі (англ.: Frank Piasecki; 24 кастрычніка 1919, Філадэльфія, штат Пенсільванія, ЗША — 11 лютага 2008, Мэйн-Лайн, штат Пенсільванія, ЗША) — амерыканскі авіаканструктар польскага паходжання, піянер распрацоўкі верталётаў прадольнай схемы.

У 1940 годзе разам са сваім аднакласнікам Говардам Вэнзі стварыў кампанію PV Engineering Forum, якая пазней стала Piasecki Helicopter Corporation1946 года). Стварыў аднамясцовы аднавінтавы верталёт PV-2, які ўпершыню падняў яго ў паветра 11 красавіка 1943 года. Гэты верталёт зрабіў уражанне на ВПС ЗША і Пясецкі атрымаў афіцыйны ваенны кантракт.

Распрацаваў прадольную схему для верталётаў, дзе нясучыя вінты змешчаны ў насавой і хваставой частках фюзеляжу.

Будаваў такія верталёты, як Piasecki HRP Rescuer, Пясецкі H-21, CH-46 Сі Найт, CH-47 Чынук.

Пасля канфлікту з Радай дырэктараў сышоў у 1955 годзе з Piasecki Helicopter і стварыў Piasecki Aircraft Corporation.

У 1956 годзе назва Piasecki Helicopter была зменена на Vertol Aircraft Corporation (ад «вертыкальны узлёт-пасадка» — vertical takeoff and landing), а ў 1960 годзе Vertol была куплена кампанія Боінг і стала яе падраздзяленнем Boeing Vertol Division1987 годзе падраздзяленне перайменавана ў Boeing Helicopters).

У 1986 Прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган уручыў Пясецкаму найвышэйшую тэхнічную ўзнагароду краіны — Нацыянальны Медаль Тэхналогіі. У 2005 годзе ён атрымаў пажыццёвую узнагароду падраздзялення Смітсанаўскага Інстытута — Нацянальнага музею авіацыі і касманаўтыкі.

Памёр у сваім доме 11 лютага 2008 года, ва ўзросце 88 гадоў, пасля шэрагу інсультаў.

Зноскі