Форэ
Форэ | |
---|---|
шведск. Fårö | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 111,35 км² |
Насельніцтва | 524 чал. (2012) |
Шчыльнасць насельніцтва | 4,71 чал./км² |
Размяшчэнне | |
57°56′ пн. ш. 19°09′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Балтыйскае мора |
Краіна | |
Лен | лен Готланд |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фо́рэ[1] (шведск.: Fårö, готл. Faroy) — востраў у Балтыйскім моры, на поўначы шведскага лена Готланд. Насельніцтва станам на 2012 год складае 524 чалавекі[2]. Размешчаны на поўнач ад Готланда, з якім звязаны паромнай пераправай (1,2 км). Плошча вострава складае 111,35 км², з якіх 9,7 км² займаюць балоты.
У часы халоднай вайны Форэ разам з горадам Форэсунд на поўначы Готланда быў ваеннай зонай, закрытай для замежнікаў. У нашыя дні на востраве адсутнічаюць пошта, паліцыя, бальніцы, банкі, дарожная сетка маларазвітая, нягледзячы на гэта ён вядомы як папулярны летні курорт[3] і прыродны запаведнік, знакаміты сваімі «раўкарамі» — вапневымі адкладамі ў выглядзе скалаў.
На востраве доўгі час жыў і памёр знакаміты кінарэжысёр Інгмар Бергман. Краявіды вострава ён адлюстраваў адразу ў некалькіх сваіх фільмах.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Скалы-раўкары на поўначы вострава.
-
Раўкары на поўначы вострава.
-
Раўкары на захадзе вострава.
-
Паром праз праліў Форэ.
-
Маяк Форэ 1847 г.
-
Лютэранская царква.
Зноскі
- ↑ Напісанне Форэ ў адпаведнасці з картай да арт. Швецыя. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- ↑ Насельніцтва камун Швецыі (31. 12. 2012)
- ↑ The Enchanted Island That Bergman Called Home — New York Times (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Форэ
- Готландская турыстычная арганізацыя. Форэ (англ.)
- Артыкул пра Форэ ў шведскай энцыклапедыі Nordisk familjebok (шведск.)