Фондавая біржа Буэнас-Айрэса
Выгляд
Фондавая біржа Буэнас-Айрэса Bolsa de Comercio de Buenos Aires | |
---|---|
Тып | Фондавая біржа |
Размяшчэнне | Буэнас-Айрэс, Аргенціна |
Год заснавання | 1854 |
Біржавыя індэксы | MERVAL |
Афіцыйны сайт | www.bcba.sba.com.ar |
Фондавая біржа Буэнас-Айрэса (ісп.: Bolsa de Comercio de Buenos Aires) — цэнтральная аргенцінская гандлёвая пляцоўка, на долю якой прыходзіцца да 95 % усіх біржавых аперацый у краіне. Заснавана ў 1854 годзе на базе Гандлёвага банка, з’яўляецца найстарэйшай біржай Лацінскай Амерыкі. Ажыццяўляе таргі акцыямі, аблігацыямі, апцыёнамі і ф’ючэрсамі. Уяўляе сабой самакіравальную некамерцыйную арганізацыю.
- Аб’ём таргоў: $ 6853 млрд. (2005 г).
- Лістынг: 104 кампаніі (2005).
- Капіталізацыя: $ 47,59 млрд. (2005 г).