Фарс (рака)
Фарс | |
---|---|
руск. Фарс, адыг. Фарз | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 197 км |
Басейн | 1 450 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 4 км ад пасёлка Пабеда |
• Вышыня | 1010 м |
• Каардынаты | 44°15′35″ пн. ш. 40°21′09″ у. д.HGЯO |
Вусце | Лаба |
• Месцазнаходжанне | ля станіцы Ваздзвіжанскай |
• Вышыня | 70 м |
• Каардынаты | 45°06′44″ пн. ш. 40°07′31″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 4,61 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Лаба → Кубань → Азоўскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Адыгея, Краснадарскі край |
Код у ДВР | 06020000912108100004057 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фарс (адыг.: Фарз, руск.: Фарс) — рака ў Адыгеі і Краснадарскім краі Расіі. Левы прыток ракі Лаба (басейн Кубані). Даўжыня ракі — 197 км, плошча вадазборнага басейна — 1450 км². Рака бярэ пачатак з крыніцы, якая выцякае з пячоры на паўночным схіле Скалістага хрыбта, у раёне гары Эквецопка, за 4,3 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Пабеда.
У вярхоўі рака прабівае вапнавыя скалы і праз цясніну выходзіць да станіцы Новасвабоднай — першага населенага пункта на рацэ. Далей асноўны напрамак ідзе на поўнач. Каля станіцы Махашэўскай выходзіць з горна-лясной зоны. Ля станіцы Яраслаўскай прымае буйны правы прыток — раку Псефір. На поўдзень ад хутара Карцава прымае злева буйны прыток — раку Сераль. Каля пасёлка Дружба паварочвае на паўночны захад. Упадае ў раку Лабу з левага боку, за 72 км ад яе вусця, за 2,4 км на паўднёвы ўсход ад станіцы Ваздзвіжанскай.
Працякае па тэрыторыі Майкопскага, Гіягінскага, Кашэхабльскага і Шаўгенаўскага раёнаў Адыгеі, а таксама па тэрыторыі Мастоўскага раёна Краснадарскага края. Агульнае падзенне складае каля 950 м, ухіл — 4,61 м/км.