Фагелькопскія горныя дажджавыя лясы
Фагелькопскія горныя дажджавыя лясы | |
---|---|
Тэрыторыя экарэгіёна (фіялетавым) | |
Экалогія | |
Эказона | Аўстралазія |
Біём | трапічныя і субтрапічныя вільготныя шыракалістыя лясы |
Мяжуе з | Фагелькоп-Аруйскія нізінныя дажджавыя лясы |
Відаў птушак | 304 (7 эндэмікаў) |
Відаў сысуноў | 42 (наяўнасць эндэмікаў) |
Геаграфія | |
Плошча | 21 679 км² |
Краіны | Інданезія |
Правінцыя | Заходняе Папуа |
Вышыня над уз. м. | ад 1000 м да 2955 м (Арфак) |
Тып клімату | вільготных трапічных лясоў |
Захаванасць | |
Захаванасць | Пад пагрозай |
Пад аховай | 55 % |
Фагелькопскія горныя дажджавыя лясы — экарэгіён трапічных вільготных лясоў на крайнім захадзе вострава Новай Гвінеі. Экарэгіён ахоплівае горы паўастравоў Птушыная Галава (Фагелькоп) і Бамберай[1][2][3].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Экарэгіён ахоплівае трапічныя горныя лясы, таксама званыя хмарнымі лясамі, вышэй за 1000 метраў над узроўнем мора на паўвостравах Птушыная Галава (таксама Фагелькоп або Чэндэравасіх) і Бамберай. Найбольшая плошча рэгіёну прыпадае на Арфакскія горы і горы Тамраў на паўночным усходзе паўвострава Птушыная Галава. Меншыя ўчасткі праходзяць у гарах Факфакскіх і Кумава на захадзе паўвострава Бомберай, а таксама на ўсход у гарах малога Вандаменскага паўвострава, што абмываецца залівам Чэндэравасіх. Навакольныя перадгор’і і нізіны займае экарэгіён Фагелькоп-Аруйскіх нізінных дажджавых лясоў[4].
Флора
[правіць | правіць зыходнік]Лясы экарэгіёна дзеляцца на некалькі тыпаў, якія адрозніваюцца ў залежнасці ад колькасці ападкаў, вышыні над узроўнем мора і наяўных глеб. У ніжніх горных лясах пераважаюць Castanopsis acuminatissima разам з відамі роду Lithocarpus і дрэвамі з сямейства лаўровых (Lauraceae), міртавых (Myrtaceae) і іншых. На ўзвышшах пераважаюць лясы з Nothofagus moorei, пакрытыя мохамі і іншымі эпіфітамі. На найвышэйшых участках пераважаюць хвойныя родаў Dacrycarpus, Dacridium і Papuacedrus[4].
Фаўна
[правіць | правіць зыходнік]У экарэгіёне пражывае 42 віды сысуноў, уключаючы сумчатых, мышыных і кажаноў. Тры віды тутэйшых сумчатых эндэмічны, а менавіта Dendrolagus ursinus, Dendrolagus mayri і Pseudocheirus schlegeli[5]. У Арфакскіх гарах жыве эндэмічны грызун Leptomys arfakensis[6]. Некаторыя віды мясцовых сысуноў знаходзяцца пад пагрозай знікнення ці маюць абмежаванае рассяленне[5].
Таксама ў экарэгіёне жыве 304 віды птушак, сем з якіх з’яўляюцца эндэмічнымі: Astrapia nigra, Lonchura vana, Amblyornis inornata, Pachycephala meyeri, Melidectes leucostephes, Melipotes gymnops, Parotia sefilata, Rallina leucospila[5]. Экарэгіён ахоплівае арэал эндэмічных птушак Заходнепапуаскага высакагор’я[7].
Запаведныя зоны
[правіць | правіць зыходнік]Ацэнка 2017 года паказала, што 11958 км², або 55 % экарэгіёна, трапляюць пад ахоўныя тэрыторыі. Каля паловы неахоўных зямель усё яшчэ пакрыта лясамі[8]. Да ахоўных тэрыторый адносяцца[9]:
- прыродны запаведнік «Паўночныя Тамраў» (індан.: Tamrau Utara) — 3683,65 км²
- прыродны запаведнік «Паўднёвыя Тамраў» (індан.: Tamrau Selatan) — 2478,75 км²
- прыродны запаведнік «Арфакскія горы» (індан.: Pegunungan Arfak) — 683,25 км²
- прыродны запаведнік «Горы Кумава» (індан.: Pegunungan Kumawa) — 1881,5 км²
- прыродны запаведнік «Факфакскія горы» (індан.: Pegunungan Fakfak) — 343,91 км²
- прыродны запаведнік «Вандыбойскія горы» (індан.: Pegunungan Wondiboi) — 795,0 км²
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Map of Ecoregions 2017 (англ.). Resolve. Праверана 20 жніўня 2021.
- ↑ Vogelkop montane rain forests (англ.). Digital Observatory for Protected Areas. Праверана 20 жніўня 2021.
- ↑ Vogelkop montane rain forests (англ.). The Encyclopedia of Earth. Праверана 20 жніўня 2021.
- ↑ а б Wikramanayake, Eric; Eric Dinerstein; Colby J. Loucks; et al. (2002). Terrestrial Ecoregions of the Indo-Pacific: a Conservation Assessment. Washington, DC: Island Press.
- ↑ а б в «Vogelkop montane rain forests». Terrestrial Ecoregions. World Wildlife Fund.
- ↑ Musser, G.; Kennerley, R.; Dando, T. (2019). "Leptomys arfakensis". IUCN Red List of Threatened Species. 2019: e.T47983297A47983471. doi:10.2305/IUCN.UK.2019-1.RLTS.T47983297A47983471.en. Праверана 14 ліпеня 2021.
- ↑ BirdLife International (2020) Endemic Bird Areas factsheet: West Papuan highlands. Accessed from http://www.birdlife.org on 04/06/2020.
- ↑ Eric Dinerstein, David Olson, et al. (2017). An Ecoregion-Based Approach to Protecting Half the Terrestrial Realm, BioScience, Volume 67, Issue 6, June 2017, Pages 534—545; Supplemental material 2 table S1b. [1]
- ↑ «Indonesia». Protected Planet
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Vogelkop montane rain forests». Terrestrial Ecoregions. World Wildlife Fund.
- West Papuan highlands endemic bird area (BirdLife International)