Перайсці да зместу

ФК Спартак Шклоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спартак
ФК Спартак Шклоў.gif
Заснаваны 1992
Горад Шклоў, Беларусь
Стадыён «Спартак»
Умяшчальнасць: 2500
Галоўны трэнер Дзмітрый Цярэнцьеў
Чэмпіянат Другая ліга
2023 7 месца ў Магілёўскім дывізіёне

«Спартак» — беларускі футбольны клуб з горада Шклоў. Заснаваны ў 1992 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

«Спартак» доўгі час гуляў у Другой лізе, некаторы час шклоўскі клуб быў фарм-клубам магілёўскага «Дняпра».

Доўгі час «Спартак» быў трывалым прэтэндэнтам на павышэнне, і ў рэшце рэшт клуб трапіў у Першую лігу. Але, правёўшы там два сезоны, вярнуўся ў Другую лігу. У 2010 годзе клуб па фінансавых прычынах перайшоў у чэмпіянат Магілёўскай вобласці[1].

У красавіку 2014 года, пасля трох гадоў адсутнасці на рэспубліканскай арэне, шклоўскі клуб зноў стаў удзельнікам Другой лігі[2]. У выніку каманда апынулася ў сярэдзіне табліцы, заняўшы 13 месца з 24.

У сезоне 2015 «Спартак» стаў фарм-клубам магілёўскага «Дняпра», да складу шклоўцаў далучыліся былыя дублёры магіляўчан. У Другой лізе каманда ішла ў сярэдзіне турнірнай табліцы сваёй групы і не прэтэндавала на выхад у фінальны раўнд, але здолела стварыць невялікую сенсацыю ў Кубку Беларусі, перайграўшы спачатку фаварыта Другой лігі «Узду», а потым у першым матчы 1/16 фіналу атрымаўшы валявую перамогу над чэмпіёнам краіны — барысаўскім БАТЭ (2:1), хоць той і быў прадстаўлены дубліруючым складам. Гэтае паражэнне стала для барысаўчан першым у сезоне 2015.

У пачатку 2016 года «Спартак» вырашыў не заяўляцца ў Другую лігу, аб чым канчаткова стала вядома ў красавіку 2016 года[3]. У 2016—2020 гадах клуб удзельнічаў у чэмпіянаце Магілёўскай вобласці, дзе ў 2019 годзе стаў чэмпіёнам.

У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Спартак» зноў далучыўся да Другой лігі.

Папярэднія назвы

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1992—1993: «Спартак»
  • 2001: «Дняпро»
  • 2001—2002: «Спартак-ВАР-Дняпро»
  • 2003—2004: «Спартак-ВАР»
  • 2005—2013: «Спартак»
  • з 2014: «Спартак-Шклоў»

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Трэцяя (Д3) 12 15 2 8 5 19–27 12 1/32 фіналу
1992/93 Трэцяя (Д3) 14 30 7 5 18 33–56 19 1/32 фіналу
1996 Трэцяя — Б (Д3) 14 26[A] 0 0 26 9–97 0
2001 Другая (Д3) 6 34 18 5 11 60–39 59
2002 Другая (Д3) 4 24 12 8 4 46–18 44
2003 Другая (Д3) 3 28 16 4 8 60–35 52
2004 Другая (Д3) 5 24 14 4 6 61–24 46 1/32 фіналу
2005 Другая (Д3) 3 26 15 4 7 53–28 49 1/16 фіналу
2006 Другая (Д3) 3 32 25 4 3 74–20 79 1/8 фіналу
2007 Другая (Д3) 3 30 20 4 6 66–26 64 1/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2008 Першая (Д2) 8 26 8 6 12 28–37 30 1/32 фіналу
2009 Першая (Д2) 14 27[B] 4 8 15 22–48 20 1/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2010 Другая (Д3) 10 34 14 6 14 54–59 48 1/32 фіналу
2011 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[4] 4 18 11 0 7 48–36 33
2012 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[5] 5 18 10 0 8 47–34 30
2013 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[6] 3 18 11 4 3 46–23 37
2014 Другая — А (Д3) 7 22 9 3 10 26–31 30
Матчы за 13 месца[C] 13 2 1 0 1 8–4
2015 Другая — А (Д3) 7 18 6 4 8 24–23 22 1/16 фіналу
Матчы за 13 месца[D] 14 2 1 0 1 2–2
2016 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[7] 5 16 9 1 6 35–26 28
2017 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[8] 4 14 8 2 4 24–23 26
2018 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[9] 3 10 4 3 3 21–17 15
2019 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[10] 1 12 10 0 2 40–8 30
2020 Чэмпіянат Магілёўскай вобласці (Д4)[11] 3 12 8 1 3 24–14 25 1/32 фіналу
2021 Другая — Магілёўскі дывізіён (Д3) 6 18 3 3 12 22–52 12 1/64 фіналу
2022 Другая — Магілёўскі дывізіён (Д3) 2 14 11 1 2 64–20 34 1/64 фіналу
Другая — плэй-оф (Д3) 9-16 2 1 0 1 4–5
2023 Другая — Магілёўскі дывізіён (Д3) 4 14 8 0 6 29–25 24 1/64 фіналу
Другая — Магілёўскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 7 1 1 0 0 3–0
  1. Каманда знялася з турніру ў другім крузе, у застаўшыхся матчах залічаны тэхнічныя паражэнні 0:3.
  2. Улічваючы дадатковы матч за права застацца ў Першай лізе супраць мазырскай «Славіі».
  3. Стыкавыя матчы супраць клуба «Клецк», які заняў 7 месца ў групе Б (6:1, 2:3).
  4. Стыкавыя матчы супраць клуба «Вертыкаль» (Калінкавічы), які заняў 7 месца ў групе Б (0:1, 2:1 — паражэнне па меншай колькасці выязных галоў).

Галоўныя трэнеры

[правіць | правіць зыходнік]
  • Уладзімір Прыгодзіч (2001—2016)
  • Дзмітрый Цярэнцьеў (з 2021)

Вядомыя ігракі

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Шкловский "Спартак" уходит в первенство области (руск.). football.by (15 лютага 2011). Праверана 13 кастрычніка 2023.
  2. Бюро исполкома БФФ утвердило состав участников и календарь второй лиги (руск.). football.by (4 красавіка 2014). Праверана 13 кастрычніка 2023.
  3. Официально. Во второй лиге сыграют 14 команд (руск.). football.by (19 красавіка 2016). Праверана 13 кастрычніка 2023.
  4. kick-off.by
  5. kick-off.by
  6. kick-off.by
  7. kick-off.by
  8. kick-off.by
  9. kick-off.by
  10. football.by
  11. football.by