Уільям Эці
Уільям Эці | |
---|---|
англ.: William Etty | |
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1787[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лістапада 1849[1][2][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Matthew Etty[d][4] |
Маці | Esther Calverley[d][4] |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уільям Эці (англ.: William Etty; 10 сакавіка 1787, Ёрк — 13 лістапада 1849, там жа) — англійскі жывапісец і малявальшчык, акадэмік Каралеўскай акадэміі мастацтваў у Лондане (з 1828; асацыяваны член з 1824), акадэмік Венецыянскай акадэміі прыгожых мастацтваў (з 1823). Вядучы прадстаўнік акадэмічнай школы першай паловы XIX стагоддзі, вядомы гістарычнымі карцінамі з актыўным выкарыстаннем аголенай натуры; таксама паспяхова працаваў у жанрах партрэта, бытавой сцэны і нацюрморта.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і млынара, з ранняга дзяцінства праявіў цікавасць да жывапісу. У адпаведнасці з пажаданнямі бацькі, Эці на працягу 7 гадоў навучаўся ў гравёра ў Хале. Эці пачаў сваё навучанне, ствараючы накіды пейзажаў, капіюючы розныя выявы, малюнкі друкаваных выданняў і іншае. У 1806 г. па запрашэнні дзядзькі, які падтрымліваў яго імкненне вывучаць жывапіс, прыехаў у Лондан, а ў 1807 г. паступіў у Каралеўскую акадэмію мастацтваў, дзе яго настаўнікам стаў Генрых Фюслі.
Вялікі ўплыў на Уільяма Эці ў тыя гады аказаў мастак Томас Лоўрэнс, у доме якога Эці жыў падчас вучобы ў Лондане.
У 1816 годзе Эці ненадоўга наведаў Парыж і Фларэнцыю. У 1820 г. яго «Шукальнікі каралаў», паказаныя ў Каралеўскай Акадэміі, прыцягнулі вялікую ўвагу. Яшчэ большы поспех быў у карціны «Прыбыццё Клеапатры ў Кілікію», паказанай у наступным годзе.
У 1822 ён адправіўся ў Італію, дзе большую частку часу правёў у Венецыі, вывучаючы старых венецыянскіх майстроў (такіх як Тыцыян, Тынтарэта, Веранезэ).
У 1840 і ў 1841 Эці здзейсніў паломніцтва ў Нідэрланды для вывучэння карцін галандскіх мастакоў, у тым ліку і Рубенса ў цэрквах і грамадскіх галерэях гэтай краіны.