Ухнаагійн Хурэлсух
Ухнаагійн Хурэлсух | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
манг.: Ухнаагийн Хүрэлсүх | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Jargaltulga Erdenebat[d] | ||||||
Пераемнік | Oyunerdene Luvsannamsrai[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Халтмаагійн Батулга | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Olziisaikhan Enkhtuvshin[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 чэрвеня 1968 (56 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | Тыбецкі будызм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Сайт | khurelsukh.mn | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ухнаагійн Хурэлсух (манг.: Ухнаагийн Хүрэлсүх; нар. 14 ліпеня 1968, Улан-Батар, Манголія) — мангольскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр Манголіі з кастрычніка 2017 па студзень 2021 года[2]. Прэзідэнт Манголіі з чэрвеня 2021 года.
Абіраўся ў парламент Монголіі тры разы — у 2000, 2004 і 2012 гадах, служыў у Кабінеце Міністраў Манголіі, як міністр па надзвычайных сітуацыях з 2004 па 2006, а ў 2014—2015 гадах і 2016—2017 у якасці намесніка прэм’ер-міністра Манголіі. З’яўляўся Генеральным сакратаром МНП з 2008 па 2012 год[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ухнаагійн Хурэлсух скончыў сярэднюю агульнаадукацыйную школу № 2 у Улан-Батары, а затым Універсітэт абароны Манголіі ў 1989 годзе са спецыялізацыяй па палітычных даследаванняў. Вывучаў дзяржаўнае кіраванне ў Інстытуце дзяржаўнага кіравання і развіцця менеджменту і права ў Нацыянальным універсітэце Манголіі, якія скончыў у 1994 і 2000 гадах адпаведна.
Сваю палітычную кар’еру пачаў у якасці палітычнага супрацоўніка Цэнтральнага Камітэта мангольскай народна-рэвалюцыйнай партыі (МНРП) у 1991 годзе.
Паміж 1994 і 1996 гадамі працаваў саветнікам Сакратарыята фракцыі МНРП у парламенце Манголіі.
У 2000 годзе ён быў абраны ў кіруючы Савет МНРП[4]. У 2008 годзе — Генеральным сакратаром МНРП. У 2010 годзе адстойваў працэс аднаўлення першапачатковага назвы партыі — Мангольская народная партыя, якое было зменена на «Мангольская народна-рэвалюцыйная партыя» ў 1924 годзе па рэкамэндацыі Камінтэрна для таго, каб прадэманстраваць салідарнасць з сацыялістычнымі партыямі ў той час.
4 кастрычніка 2017 Ухнаагійн Хурэлсух прызначаны прэм’ер-міністрам Манголіі. Падаў у адстаўку 21 студзеня 2021 года з-за пратэстаў, выкліканых відэа ў сацыяльных сетках, на якім перавозяць жанчыну без цёплага верхняга адзення ў стацыянар для заражаных каранавірусам[5]. Вялікі дзяржаўны хурал абсалютнай большасцю галасоў прыняў адстаўку прэм’ер-міністра[6].
У чэрвені 2021 года перамог на прэзідэнцкіх выбарах[7].
Ваенная служба
[правіць | правіць зыходнік]У канцы 80-ых проходзіў службу ў 152-й дывізіі мангольскай народнай арміі. Быў першым мангольскім афіцэрам, якія пайшлі ў адстаўку са службы, каб захаваць сваё членства ў партыі ў 1990 годзе, калі ўрад імкнуўся дэпалітызаваць органы ўлады.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.reuters.com/world/asia-pacific/former-mongolian-prime-minister-khurelsukh-wins-presidency-2021-06-09/ Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ Rulers.org (англ.)
- ↑ Alan Sanders. Mongolia’s New Government December 2014 News (англ.)(недаступная спасылка). Innerasiaresearch.org (18 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2017. Праверана 8 верасня 2018.
- ↑ Sanders, Dictionary 472.
- ↑ СМИ: премьер Монголии подал в отставку после скандала с матерью новорожденного . ТАСС (21 студзеня 2021). Праверана 22 студзеня 2021.
- ↑ Парламент Монголии принял отставку премьера и его кабинета . ТАСС (21 студзеня 2021). Праверана 22 студзеня 2021.
- ↑ Ухнаагийн Хурэлсух победил на президентских выборах в Монголии