Перайсці да зместу

Уступленне Грузіі ў Еўрапейскі Саюз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уступленне Грузіі ў Еўрапейскі Саюз
Еўрапейскі Саюз і Грузія
Еўрапейскі Саюз
Еўрапейскі Саюз
Грузія
Грузія

Уступленне Грузіі ў Еўрапейскі Саюз — удзел Грузіі ў працэсе еўрапейскай інтэграцыі.

У 2014 годзе Грузія падпісала Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам, а праз тры гады грузіны атрымалі права ездзіць у краіны ЕС без візы.

Статус кандыдата на сяброўства ў ЕС Грузія атрымала ў снежні 2023 года[1].

У лістападзе 2024 года кіруючая партыя «Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія» вырашыла прыпыніць да 2028 года перамовы пра ўступленне ў ЕС[2].