Устка
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Устка[1] (польск.: Ustka, кашубск.: Ùskô, ням.: Stolpmünde — Штольпмюндэ) — горад на поўначы Польшчы, порт і курорт на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, за 140 км на захад ад Гданьска і 450 км ад Варшавы. Уваходзіць у склад Слупскага павета Паморскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляеца сядзібай вясковай гміны Устка. Займае плошчу 10,19 км², насельніцтва 15,7 тыс. чалавек (на 2019).