Універсітэт гары Святога Вінцэнта
Універсітэт гары Святога Вінцэнта | |
---|---|
англ.: Mount Saint Vincent University | |
Арыгінальная назва | англ.: Mount Saint Vincent University |
Заснаваны | 1873 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Галіфакс, Новая Шатландыя, Канада |
Сайт | msvu.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт гары Святога Вінцэнта (англ.: Mount Saint Vincent University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Галіфакс у правінцыі Новая Шатландыя, Канада.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў заснаваны ў 1873 годзе жаночым каталіцкім ордэнам Дачок хрысціянскай міласэрнасці Святога Вінцэнта дэ Поля як жаночы каледж. У 1912 годзе былі адкрыты ўніверсітэцкія курсы для жанчын, а з 1914 года каледж пачаў супрацоўнічаць з Далхаўзскім універсітэтам. У 1925 годзе вучэльня атрымала дазвол надаваць свае ўласныя акадэмічныя ступені. У 1966 годзе назва была зменена на сучасную, і ўніверсітэт стаў дзяржаўнай установай вышэйшай адукацыі. З 1967 года на навучанне ва ўніверсітэт прымаюцца і мужчыны.
Універсітэт прапануе пераважна праграмы бакалаўрыяту ў галіне мастацтва, прыродазнаўчых навук, адукацыі і прафесійных студый, а таксама праграму аспірантуры ў галіне педагагогікі ў рамках сумеснай ініцыятывы з Універсітэтам Святога Францыска Ксаверыя і Універсітэтам «Акадыя». Універсітэт з'яўляецца лідарам у галіне анлайн-адукацыі, прапаноўваючы мноства анлайн-праграм бакалаўрыяту і магістратуры.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт гары Святога Вінцэнта
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы