Універсітэт Турку
Універсітэт Турку | |
---|---|
Заснаваны | 1920 |
Рэктар | Jukka Kola[d][1] |
Студэнты | 20 800[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | utu.fi/fi (фін.) (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт Турку (фінск.: Turun yliopisto) — другі па велічыні ўніверсітэт Фінляндыі пасля Хельсінкскага ўніверсітэта. Размешчаны на паўднёвым захадзе краіны, у горадзе Турку. Заснаваны ў 1920 годзе. Уваходзіць у аб’яднанне Каімбрская група.
У 2012 годзе, па версіі Times, універсітэт уваходзіў у сотню лепшых еўрапейскіх універсітэтаў. У 2013 годзе ў рэйтынгу аўтарытэтнай брытанскай кампаніі QS Quacquarelli Symonds універсітэт займаў 205 месца сярод лепшых універсітэтаў свету.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваная ў 1640 годзе ў Турку Каралеўская акадэмія Аба была першым і адзіным універсітэтам Фінляндыі. У 1827 годзе пасля вялікага пажару, які знішчыў Турку, універсітэт быў пераведзены ў новую сталіцу — Хельсінкі. У 1822 годзе ў Акадэміі пачыналі сваё навучанне вядомыя фінскія дзеячы — Юхан Вільгельм Снельман, Эліяс Лёнрат, Юхан Людвіг Рунеберг.
У 1918 годзе ў Турку быў адноўлены прыватны шведскамоўны ўніверсітэт — Акадэмія Аба. Адначасова, па жаданні шырокіх грамадскіх колаў, у 1920 годзе ў горадзе быў заснаваны прыватны фінскамоўны Універсітэт Турку. Ахвяраванні на яго стварэнне пералічылі 22040 чалавек.
У 1952—1959 гадах па праекце архітэктара Арнэ Эрві быў пабудаваны новы гарадскі ўніверсітэцкі кампус на ўзгорку Юуліяпістанмякі. Новыя будынкі — бібліятэкі, лабараторый, факультэта прыродазнаўчых навук і галоўнага адміністрацыйнага блока размешчаны на ўсход ад старога корпуса ўніверсітэта, узведзенага ў пачатку XIX стагоддзя.
Зноскі
- ↑ https://yle.fi/uutiset/3-10592738
- ↑ https://www.utu.fi/fi/yliopisto/avaintiedot Праверана 15 красавіка 2022.