Перайсці да зместу

Універсітэт Васа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт Васа
фінск.: Vaasan yliopisto
Арыгінальная назва фінск.: Vaasan yliopisto
Міжнародная назва англ.: University of Vaasa
Заснаваны 1968
Рэктар Minna Martikainen[d]
Студэнты 5 000
Краіна
Размяшчэнне Васа
Сайт uwasa.fi
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт Васа (фінск.: Vaasan yliopisto) — фінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Васа.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт Васа — гэта міждысцыплінарны бізнес-арыентаваны ўніверсітэт. Кампус універсітэта размешчаны на беразе Батнічнага заліва побач з цэнтрам горада Васа. Універсітэт ператварыўся з Вышэйшай школы эканомікі, заснаванай у 1968 годзе, ва ўніверсітэт, які складаецца з чатырох розных школ: школы бухгалтарскага ўліку і фінансаў, школы менеджменту, школы маркетынгу і камунікацый і школы тэхналогій і інавацый. Універсітэт Васа — адзін з найбуйнейшых бізнес-універсітэтаў Фінляндыі. Універсітэт налічвае каля 500 супрацоўнікаў, у тым ліку 180 выкладчыкащ і 54 прафесара. Каля 5 000 студэнтаў у цяперашні час навучаюцца па розных праграмах ва ўніверсітэце.

  1. https://www.kiwi.fi/pages/viewpage.action?pageId=50169951 Праверана 25 жніўня 2023.