Уладзіслаў Талочка
Уладзіслаў Талочка | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 (18) лютага 1887 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 лістапада 1942 (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Уладзіслаў Тало́чка[1][2] (польск.: Władysław Tołoczko[3]; 6 (18) лютага 1887, Гродна — 13 лістапада 1942) — беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, культуролаг, гісторык, літаратурны крытык. Псеўданімы: Адам Саладух; Дрыгавіч; Adam Saladuch; Widz[3]. Крыптанім: Ад. С[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1896—1904 вучыўся ў Гродзенскай гімназіі. З кастрычніка 1906 года семінарыст Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. У 1909 годзе пасвечаны ў святара. У 1909—1914 гадах вывучаў тэалогію і філасофію ў каталіцкім універсітэце ў Інсбруку (Аўстрыя). З 1914 года святар у Вільні. У 1915—1918 гадах адзін з ініцыятараў і арганізатараў Віленскага камітэта дапамогі пацярпелым ад вайны, беларускага дзіцячага прытулку «Золак». З 1917 года звязаны з беларускай нацыянальна-рэлігійнай палітычнай арганізацыяй «Хрысціянская дэмакратычная злучнасць». Удзельнічаў у арганізацыі і правядзенні Беларускай канферэнцыі ў Вільні (1918), Беларускім з’ездзе Віленшчыны і Гродзеншчыны (1919). Уваходзіў у склад Літоўскай Тарыбы (1918—1920). За сваю дзейнасць з 1920-х гадоў пераследаваўся польскімі свецкімі і духоўнымі ўладамі. 15 снежня 1938 года як «недобранадзейная асоба» высланы ў Беласток. На пачатку Другой сусветнай вайны вярнуўся ў Вільню.
Пахаваны на віленскіх могілках Роса.
Культурна-асветная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з першых каталіцкіх святароў пачаў ужываць беларускую мову ў набажэнствах.
Публікаваў матэрыялы рэлігійнай тэматыкі ў Віленскім каталіцкім часопісе «Dwutygodnik Diecezjalny» («Дыяцэзіяльны двухтыднёвік»). Падтрымліваў выданне каталіцкай газеты «Беларус». У час Першай сусветнай вайны выкладаў рэлігію ў беларускіх школах Вільні. Выкладчык на курсах для непісьменных рабочых (1916—1917). З 1919 года супрацоўнічаў з газетай «Крыніца», дзе змяшчаў артыкулы культурна-адраджэнскай і рэлігійнай тэматыкі. У міжваенны час (1920—1939) адзін з вядучых публіцыстаў часопіса віленскіх краёўцаў «Przegląd Wileński» («Віленскі агляд»). Быў прыхільнікам ідэі экуменізму.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ ЭГБ 2001.
- ↑ а б в Талочка Уладзіслаў, сын Аляксандра на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тало́чка Уладзіслаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 405. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тало́чка Уладзіслаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 497—498. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Рэлігія і царква на Беларусі. Энцыклапедычны даведнік // Мінск, Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. — С. 322. — 365 с. — 3000 экз. — ISBN 985-11-0220-2.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Гарбінскі Ю. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя. — Мінск-Мюнхен, 1999.
- Vytautas Žeimantas. Kunigas Vladislovas Taločka — Lietuvos Tarybos narys (на литовском языке) XXI amžius, Kaunas, 2020 04 10.
- Выхаванцы пра ксяндза Талочку // Наша слова.pdf № 35 (87), 30 жніўня 2023. // на pawet.net
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзіслаў Талочка
- Слоўнік Маракова
- Асобы
- Нарадзіліся 18 лютага
- Нарадзіліся ў 1887 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Памерлі 13 лістапада
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя на могілках Роса
- Выпускнікі Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі
- Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)
- Постаці беларускага каталіцтва
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Каталіцкія святары