Перайсці да зместу

Уладзімір Пятровіч Кульваноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Пятровіч Кульваноўскі
Дата нараджэння 15 жніўня 1918(1918-08-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лістапада 2003(2003-11-04) (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Іна Мікалаеўна Боткіна[d]
Род дзейнасці мастак, сцэнограф
Месца працы
Жанр пейзаж
Вучоба Віцебскае народнае мастацкае вучылішча
Мастацкі кірунак рэалізм
Вядомыя працы «Замчышча», «Няміга», «Каля гарадской брамы», «Перад асадай»
Уплыў Іван Восіпавіч Ахрэмчык, Валянцін Канстанцінавіч Дзежыц і Леў Мееравіч Лейтман
Член у
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі

Уладзі́мір Пятро́віч Кульвано́ўскі (15 жніўня 1918[1], Мінск4 лістапада 2003, Мінск, Беларусь) — беларускі тэатральны мастак[1].

У 1934 годзе паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, якое скончыў у 1938 годзе. Вучыўся ў І.В. Ахрэмчыка, В.К. Дзежыца, Л.М. Лейтмана. З 1938 года працаваў у Вялікім тэатры оперы і балета. Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1939 года.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыў у акупаваным Мінску. Пасля вызвалення Мінска, 7 ліпеня 1944 года Уладзімір Кульваноўскі быў прызваны ў Чырвоную армію, на 3-ці Беларускі фронт. 6 жніўня 1944 года ў баях у раёне горада Сувалкі быў паранены ў грудзі і ў левую руку, у выніку чаго стаў інвалідам. За праяўленую мужнасць быў узнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі[2][3].

З 1959 года член Беларускага саюза мастакоў. У 1968 годзе ў гонар 50-годдзя Уладзіміра Пятровіча была арганізавана персанальная юбілейная выстаўка[4][5], у 1983 годзе адбылася персанальная выстаўка з нагоды 65-годдзя мастака.

Асноўныя творы

[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у галіне сцэнаграфіі. Сярод тэатральных твораў эскізы дэкарацый і касцюмаў да спектакляў[1]:

Працаваў таксама ў жывапісе і графіцы. Стварыў серыю графічных лістоў, прысвечаных старажытнаму Мінску[1]. Сярод іх графічныя лісты «Замчышча», «Няміга», «Каля гарадской брамы», «Перад асадай». З’яўляецца аўтарам жывапісных лірычных пейзажаў.

28 твораў Уладзіміра Кульваноўскага захоўваецца ў фондах Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры[7]. Працы мастака таксама знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і фондах Беларускага саюза мастакоў.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 1947 года ажаніўся з Інай Мікалаеўнай Боткінай[d] (1927 — 2008), унучкай украінскага кампазітара Ф.І. Ваячака. Меў пяцёх дзяцей: Барыса (1947 — 1947), Пятра (1950 — 1953), Кацярыну (1955 — 1989), Аляксандру (нар. 1956), Вікторыю (нар. 1963)[8].

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

У 2023 годзе ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адбылася выстава «Мастак у люстэрку сцэны», прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння мастака[7].

  1. а б в г Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Том 3 1986, с. 156.
  2. Представление к награде Владимира Кульвановского (руск.). Сайт «Память народа». Праверана 24 чэрвеня 2021.
  3. Кульвановский Владимир Петрович 1918г.р. (руск.). Сайт «Подвиг народа[ru]». Праверана 24 чэрвеня 2021.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). С. 404
  5. Выстаўка твораў мастака Кульваноўскага У.П., прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння: Каталог (руск.). Сайт «Электронный каталог Национальной библиотеки Беларуси». Праверана 20 чэрвеня 2021.
  6. Анатоль Валахановіч. Старадарожскі мастацкі музей . Праверана 20 чэрвеня 2021.
  7. а б У Мінску адкрылася выстава, прысвечаная творчасці Улазіміра Кульваноўскага . Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь (15 жніўня 2023). Праверана 6 мая 2024.
  8. Лысый С.И. Московские купцы Боткины: однофамильцы знаменитого рода(руск.) // Исторические Боткинские чтения: Вып. VII. — СПб: Издание СПбГМИСР, 2024. — С. 56-68. — ISBN 978-5-907734-85-2.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3 Карчма — Найгрыш. — 751 с.
  • Беларускі саюз мастакоў: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Б.А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.