Уладзімір Паўлавіч Трафіменка
Уладзімір Паўлавіч Трафіменка | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 красавіка 1944 |
Дата смерці | 17 кастрычніка 2021 (77 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дызайнер |
Член у | |
Узнагароды |
Уладзімір Паўлавіч Трафіменка (4 красавіка 1944 — 17 кастрычніка 2021) — беларускі дызайнер, спецыяліст у прамысловым дызайне i мастацтве.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1975) па спецыяльнасці «мастак-канструктар». Працаваў у галіне прамысловага дызайну на розных прадпрыемствах Мінска. У 1973—1978 гадах браў значны удзел у стварэнне асартыменту ВА «Луч» — мужчынскіх, жаночых, дзіцячых і іншых гадзіннікаў «Луч», распрацоўкі абаронены патэнтамі і атрымалі медалі ВДНГ СССР. Таксама У. П. Трафіменкам распрацаваны вежавы гадзіннік на адміністратыўным будынку ВА «Луч».
У 1987 годзе прыняты у Саюз дызайнераў СССР. З 1989 года член Савета Беларускага саюза дызайнераў, пэўны час намеснік прэзідэнта гэтай арганізацыі. З 1990 года ўзначальваў ТАА «Сэнс-Тэхна», якое з 1996 года распрацоўвае і вырабляе навукаёмістае абсталяванне ў галіне рэнтгенаграфіі і спектраметрыі, адзначана міжнароднымі ўзнагародамі.
У 1999—2002 гадах быў членам Ваенна-геральдычнай камісіі Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Паводле эскізаў У. П. Трафіменкі выраблена значная колькасць дзяржаўных узнагарод і іншых знакаў. Браў актыўны ўдзел у рабочай групе па пераглядзе статуса і вонкавага выгляду дзяржаўных узнагарод па распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Жыў і працаваў у Мінску. Памёр 17 кастрычніка 2021 года[1].
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль ордэна БПЦ свяціцеля Кірылы Тураўскага (2007)
- Ордэн Пашаны (2014)
- Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (29 красавіка 2019) «за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты уклад у развіццё нацыянальнага прамысловага дызайну і мастацтва».
Зноскі
- ↑ 17.10.21 ушел из жизни на 78 году жизни Владимир Павлович Трофименко, талантливый дизайнер, общественный деятель, организатор . Беларускі саюз дызайнераў. Facebook (18 кастрычніка 2021).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 4 красавіка
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Памерлі 17 кастрычніка
- Памерлі ў 2021 годзе
- Члены Беларускага саюза дызайнераў
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Дызайнеры Беларусі