Уладзімір Станіслававіч Гаеў
Поўнае імя | Уладзімір Станіслававіч Гаеў | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
28 кастрычніка 1977[1][2] (47 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 84 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Слуцк | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер брамнікаў | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Уладзімір Гаеў (нар. 28 кастрычніка 1977, Мазыр) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў клуба «Слуцк».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец мазырскага футбола, доўгі час гуляў у мазырскай «Славіі». У 2003 годзе перайшоў у «Гомель», але ў хуткім часе быў заўважаны румынскім «Дынама». У Румыніі правёў тры сезоны, за якія паспеў выйграць шматлікія трафеі. Пасля года ў адэскім «Чарнаморцы» перайшоў у салігорскі «Шахцёр», потым гуляў у «Савіце» і «Гомелі».
У пачатку 2011 года вярнуўся ў «Славію» ў якасці асноўнага брамніка і стаў капітанам каманды. Дапамог клубу выйграць Першую лігу 2011, пазней заставаўся асноўным брамнікам клуба ў Вышэйшай лізе.
У сезоне 2013 спачатку саступаў месца ў старце Сімасу Скіндэрысу, але потым вярнуў месца ў аснове. 3 жніўня 2013 года, захаваўшы вароты ў недатыкальнасці ў матчы супраць «Тарпеда-БелАЗ» (1:0), уступіў у беларускі «Клуб сухіх брамнікаў»[3].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2006—2007 гадах згуляў чатыры матчы за нацыянальную зборную Беларусі.
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 2016 года, завяршыўшы кар’еру іграка, перайшоў на пасаду трэнера брамнікаў мазырскага клуба[4]. У студзені 2018 года было абвешчана, што Гаеў стане трэнерам брамнікаў у «Слуцку»[5].
У студзені 2024 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[6].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Беларусі (3): 1996, 2000, 2003
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1999
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1996, 2000
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2011
- Чэмпіён Румыніі: 2003/2004
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Румыніі: 2004/2005
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Румыніі: 2005/2006
- Уладальнік Кубка Румыніі (2): 2004, 2005
- Уладальнік Суперкубка Румыніі: 2005
- Уваходзіць у Клуб «сухіх» варатароў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Vladimir Gaev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Uladzimir Hayew // FBref.com
- ↑ «Торпедо-БелАЗ» — «Славия». Гаев, отыграв «на ноль», вступил в белорусский «Клуб сухих вратарей» (руск.)(недаступная спасылка). goals.by (3 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2013.
- ↑ Весенняя поверка. “Славия”. Не лаптем щи хлебать (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (2 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2016.
- ↑ Гаев будет работать тренером вратарей в «Слуцке» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Александр Гуринович продлил контракт со "Слуцком" (руск.). football.by (4 студзеня 2024). Праверана 7 лютага 2024.
- Нарадзіліся 28 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Мазыры
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК РВАР Мінск
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Мазыр
- Ігракі ФК Энергетык-БДУ
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Дынама Бухарэст
- Ігракі ФК Чарнаморац Адэса
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Савіт
- Футбольныя трэнеры Беларусі