Перайсці да зместу

Уладзімірскі сабор (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны сабор
Сабор Уладзімірскай іконы Божай Маці
59°55′41″ пн. ш. 30°20′54″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Санкт-Пецярбург, Уладзімірскі праспект, дом 20
Канфесія Праваслаўе
Епархія Санкт-Пецярбургская
Тып будынка Сабор
Архітэктурны стыль пераходны ад барока да класіцызму
Архітэктар П. А. Трэзіні (?), Дж. Кварэнгі, А. І. Мельнікаў, Ф. І. Руска, А. Л. Гольм
Першае згадванне 1747 год
Дата заснавання 1783
Будаўніцтва 17611769 гады
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810504000№ 7810504000
Матэрыял цэгла
Стан дзеючы
Сайт vladimirsobor.spb.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сабор Уладзімірскай іконы Божай Маці ці проста Уладзімірскі сабор — дзейны праваслаўны храм на Уладзімірскай плошчы ў Санкт-Пецярбургу. Прысвечаны Уладзімірскай іконе Божай Маці, аднаму з самых паважаных на Русі абразоў.

Ад Уладзімірскай царквы паходзіць назвы Уладзімірскага праспекта і Уладзімірскай плошчы.

Храм належыць Санкт-Пецярбургскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы, уваходзіць у Цэнтральную дабрачынную акругу.

Уладзімірская царква была пабудавана на Гандлёвай плошчы ў перыяд з 1761 па 1769, як мяркуецца, па плане архітэктара П. А. Трэзіні на месцы аднайменнай драўлянай царквы 1747 года.

Царква была асвечана 9 красавіка 1783.

У 1791 годзе архітэктар Дж. Кварэнгі скончыў пабудову двух'яруснай званіцы.