Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту
Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту | |
---|---|
Український державний університет залізничного транспорту | |
Арыгінальная назва | Український державний університет залізничного транспорту |
Міжнародная назва | Ukrainian State University of Railway Transport |
Заснаваны | 1930 |
Тып | профільная ВНУ |
Рэктар | Q28703485? |
Студэнты | 8 000 |
Дактары | 67 |
Прафесары | 80 |
Выкладчыкаў | 500 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Харкаў |
Сайт | kart.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту (укр.: Український державний університет залізничного транспорту) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова. Універсітэт размешчаны ў Харкаве.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]12 чэрвеня 1930 года пастановай Савета Народных Камісараў УССР быў створаны «Харкаўскі эксплуатацыйна-цягавы інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту». У новым інстытуце прыступілі да заняткаў 432 студэнты.
У 1932 годзе навучальная ўстанова была перайменавана ў «Харкаўскі эксплуатацыйна-механічны інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту», а восенню 1933 года — у «Харкаўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту».
У 1993 годзе інстытут стаў называцца «Харкаўскай дзяржаўнай акадэміяй чыгуначнага транспарту».
У 2001 годзе ВНУ стала «Украінскай дзяржаўнай акадэміяй чыгуначнага транспарту».
У 2014 годзе ўстанова перайменавана ва «Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту».
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт будаўніцтва
- Факультэт інфармацыйна-ўпраўленчых сістэм і тэхналогій
- Механіка-энергетычны факультэт
- Факультэт кіравання працэсамі перавозкі
- Эканамічны факультэт
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286